Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг…”
Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета (“Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг…”). Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Малюнак на чарговай фотапаштоўцы пачатку ХХ стагоддзя, якая захоўваецца ў фондах нашага музея, даволі растыражаваны. Але менавіта дзякуючы такой папулярнасці, мы можам з гістарычнай дакладнасцю аднавіць некаторыя архітэктурныя асаблівасці каханай магілёўцамі і гасцямі нашага горада вуліцы Ленінскай або, як яна называлася ў той час, Вялікай Садовай. І сённяшні наш аб’ект, то рэдкае выключэнне, якое мы можам убачыць практычна ў арыгінале. Вуліца Ленінская, 35. У цяперашні час адзін з карпусоў Магілёўскага…
>>>