Музейныя таямніцы. Аляксей Емяльянавіч Касцючэнка
Музей гісторыі Магілёва вітае прыхільнікаў нашага музея! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы… ці з гісторыі аднаго прадмета»… Сёння мы пазнаёмім вас з лёсам нашага земляка-героя часоў Першай Сусветнай вайны. Нядаўна музей наведаў унук Аляксея Емяльянавіча Касцючэнкі, поўнага кавалера Георгіеўскага крыжа Першай Сусветнай вайны (два сярэбраныя і два залатыя), і падзяліўся цікавай інфармацыяй аб сваім дзядулі. Нарадзіўся Аляксей Емяльянавіч у сяле Рабавічы Быхаўскага павета (цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобласці) у 1890 годзе, з сялян. Быў мабілізаваны ў Расійскую Імператарскую армію, служыў падпрапаршчыкам у 14-м Сібірскім стралковым палку. Узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі: 4-арт.…
>>>