# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Швайка

Вітаем шаноўных аматараў даўніны. У новым годзе працягваем знаёміць Вас з цікавымі прадметамі з нашых фондаў і іх гісторыяй у межах праекта “Музейныя таямніцы ….або з гісторыі аднаго прадмета”!

Войны на нашай зямлі пакінулі пасля сябе шмат артэфактаў. Многія з якіх кемлівыя гаспадары пасля прыстасоўвалі да мірнага жыцця. Такая своеасаблівая атрымлівалася канверсія. Вось, напрыклад, перад вамі прадмет падобны да стылету, але гэта “швайка” – прылада, што забрала шмат свінячых жыццяў.

У кожнай мясцовасці былі свае спосабы і прылады для біцця кабана, дасведчаныя майстры ведалі з дзясятак спосабаў забіць кабана па-ціхаму, без аніводнага віскату. Першапачаткова гэта быў ігольчаты штык ад японскага карабіна Арысака тыпу 44 узору 1911 года. Прызначаліся гэтыя карабіны для кавалерыйскіх частак, пастаўляліся ў Расійскую Імператарскую армію і флот, выкарыстоўваліся ў час Першай сусветнай вайны і потым грамадзянскую вайну абодвума бакамі.

Лязо абрэзана да аптымальны да забою 19 см.

Старшы навуковы супрацоўнік, Прачакова Наталля Алегаўна.