# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Каляровая скарбонка» працягвае работу

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася традыцыйная выстава «Каляровая скарбонка». На ёй прадстаўлены яркія работы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі. І ёсць некалькі прычын, чаму трэба ўбачыць усё сваімі вачыма.
Хочаце падоўжыць сабе святочны настрой-прыходзьце на “Каляравую скарбонку”. Такой разнастайнасці выдатных навагодніх і калядных работ, бадай, нельга знайсці больш нідзе. Тут і сімвалы года, зайчыкі, ва ўсёй красе, дзядулі маразы, якія ўважліва вывучаюць гасцей выставы, мілыя анёлы і снегавікі – сумныя і вясёлыя.
А яшчэ, пры ўсёй непасрэднасці і святочнасці, дзеці ўкладаюць у свае працы часам зусім не дзіцячы сэнс. І дзесьці ў ня вывераных лініях і зробленых не па «класіцы» працах можна разглядзець нешта няўлоўна-непаўторнае, злавіць эмоцыю, якую не заўсёды адчуеш ад прафесійных работ.