# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава «Світанак над Свіслаччу»

18 студзеня ў 17: 00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Світанак над Свіслаччу». Гэта сумесны праект народных фотаклубаў «Вясёлка» (г. Магілёва) і «Раница» (г. Асіповічы). У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 фатаграфій васемнаццаці ўдзельнікаў фотапленэра, які адбыўся ў маі 2022 года на маляўнічым беразе ракі Свіслач. Узрост удзельнікаў – ад чатырнаццаці да сямідзесяці пяці гадоў. Фотапленэр праходзіў у два этапы, другая частка традыцыйна адбылася ў пасёлку Ялізава з яго маляўнічым ландшафтам. Гісторыя пленэру на Свіслачы пачалася з 1988 года, арганізатарам якога быў вядомы беларускі фотамастак Зіновій Шэгельман, чые работы прадстаўлены на гэтай выставе. Выстава будзе дзейнічаць да пятага лютага.