Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Карціна Абрама Манасзона «Дрэвы каля ракі»
Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”! У 2015 годзе музей гісторыі Магілёва набыў у Кавалёва Андрэя Іванавіча першую карціну ў музейную калекцыю вядомага савецкага жывапісца Абрама Манасзона, якая называецца “Дрэвы ля ракі”. Абрам Ісакавіч Манасзон нарадзіўся ў 1914 годзе ў Магілёве. Быў пятым дзіцем у сям’і рамесніка-слесара Іцхака Манасзона. Асновы мастацкай адукацыі атрымаў пад кіраўніцтвам старэйшага брата, які вучыўся ў Віцебску, дзе ў тыя гады выкладаў Юдэль Пэн, Казімір Малевіч і Марк Шагал, і вядомага жывапісца Натана Воранава, дарэчы, таксама…
>>>