Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках”
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Вось ужо паўгода мы сустракаемся па чацвяргах і раскрываем для вас чарговую музейную таямніцу. Я думаю, што сённяшняя таямніца будзе мець працяг, а мы выйдзем за звыклыя рамкі: размова будзе не столькі аб самім прадмеце, колькі аб тым, што на ім намалявана. У фондах музея знаходзіцца невялікая калекцыя старажытных паштовак з відамі губернскага Магілёва. Адна з іх была падораная вядомым мастаком і мастацтвазнаўцам Вячкай Целешам, які ў 1998 годзе быў удзельнікам I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілева: мінулае і сучаснасць». На падоранай паштоўцы намаляваны…
>>>