Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Княжацкія грошы
Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета – “Княжацкія грошы” Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Я думаю, што сённяшняя гісторыя будзе, у прамым сэнсе, самай сапраўднай музейнай таямніцай. Мы пагаворым аб унікальным прадмеце, якi папоўніў фонды нашага музея – літоўскай палове. Гэта невялікі трохграневы, але даволі важкі срэбны злітак, які з’яўляўся своеасаблівым плацежным сродкам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і суседніх славянскіх земляў да канца XV стагоддзя. З-за адносна малой колькасці знаходак, гісторыя літоўскіх палоў лічыцца малавывучанай тэмай У нумізматыцы. Пра што можна сказаць з пэўнай упэўненасцю, што ў…
>>>