# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Княжацкія грошы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета – “Княжацкія грошы”

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея!
Я думаю, што сённяшняя гісторыя будзе, у прамым сэнсе, самай сапраўднай музейнай таямніцай. Мы пагаворым аб унікальным прадмеце, якi папоўніў фонды нашага музея – літоўскай палове. Гэта невялікі трохграневы, але даволі важкі срэбны злітак, які з’яўляўся своеасаблівым плацежным сродкам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і суседніх славянскіх земляў да канца XV стагоддзя. З-за адносна малой колькасці знаходак, гісторыя літоўскіх палоў лічыцца малавывучанай тэмай У нумізматыцы.

Пра што можна сказаць з пэўнай упэўненасцю, што ў штодзённым звароце сярэбраныя зліткі амаль не ўдзельнічалі. Імі карысталіся ў асноўным князі, прадстаўнікі шляхты і ўплывовыя гандляры пры буйных грашовых разліках: для куплі зямель і населеных пунктаў, якія з’яўляліся ў той час асноўным багаццем; для міждзяржаўных пазык; для выплаты ваенных кантрыбуцый і проста для падарункаў уплывовым асобам.

У апісваны перыяд гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, палова была не самай буйной грашовай адзінкай. Яна была палоўкай цэлага сярэбранага злітка, якi у пісьмовых крыніцах таго часу называўся «грыўна». На латыні гэта гучыць, як “sicli«, а па-руску – “рубль”.
Але гэта будзе ўжо зусім іншая музейная таямніца…

Галоўны захавальнік фондаў С. П. Атрошчанка