# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”

15 ліпеня ў 16:00 у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”. У экспазіцыі будзе прадстаўлена 38 твораў жывапісу і графікі, створаных знакамітымі мастакамі – выхадцамі Беларусі, сярод якіх – легендарны прадстаўнік “Парыжскай школы” Хаім Суцін, выбітны касцюмер, дызайнер і сцэнограф Леон Бакст, знакаміты Фердынанд Рушчыц – удзельнік аб’яднання «Свет Мастацтва», заснавальнік жанру мадэрнісцкага пейзажу ў мастацтве Беларусі; ураджэнец Магілёўшчыны, яркі прадстаўнік жывапісу ў стылі “мадэрн”, блізкі сябар Альберта Эйнштэйна Абрам Маневіч і многія іншыя. Пейзаж і нацюрморт – два найбольш аб’ёмна прадстаўленых у сусветнай культуры жанру – склалі аснову экспазіцыі. Дэманструюцца карціны разнастайныя па стылістыцы і гэтак жа разнастайныя па выбары месца іх стварэння. Прадстаўленая экспазіцыя дазволіць гледачу здзейсніць свайго роду геаграфічнае падарожжа па розных месцах зямнога шара, дзе тварылі беларускія майстры.

Экспазіцыйны праект Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё” будзе працаваць па 28 жніўня 2022 года ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва па адрасе: вул. Першамайская, 5/1. Рэжым работы: 11.00 – 19.00; панядзелак, аўторак – выходны.