Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя чацвёртая: “Бронзавая таблічка лекара”
«Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета». Гісторыя чацвёртая. Гэтая бронзавая таблічка пазначала дзверы магілёўскага земскага лекара Маісея Савельевіча (Мовше Шевлевіча) Калманоўскага. Верагодна, стрыечнага брата кампазітара Эдуарда Калманоўскага. Мовше Калманоўскі значыцца ў спісах выпускнікоў магілёўскай мужчынскай гімназіі за 1888 год. У 1897 годзе у г. Магілёве нарадзіўся яго сын Саламон, у будучым доктар медыцыны, слынны хірург, ганаровы доктар РСФСР. Менавіта яму была прысвечана песня “Людзі ў белых халатах”. Сталася гэта пры наступных абставінах. Аднойчы хірург Саламон Калманоўскі сур’ёзна захварэў і быў шпіталізаваны ў сваю ж бальніцу ў Чэлябінску. Калектыў настолькі…
>>>