# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя трэцяя: “Пісьмовы прыбор з элітным гадзіннікам”

Добры дзень, паважаныя сябры! Традыцыйна ў чацвер мы прадстаўляем вашай увазе працяг інфармацыйнага праекта “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”.
У фондах музея захоўваецца і мемарыяльныя рэчы. Напрыклад, адметны пісьмовы прыбор з элітным гадзіннікам “Агат” Залатаўстаўскага гадзіннікавага завода. Створаны ў 1960-я гады ў дызайне папулярнай на той час тэмы космаса. Першапачаткова асадка была с залатым пяром 583 пробы 0,4 г., пазней была заменена на шарыкавую. Такія пісьмовыя прыборы маглі сабе дазволіць буйныя кіраўнікі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі.
Прыбор, які вы бачыце на фота, належыў нашаму славутаму земляку – кінарэжысёру Віктару Тураву і перададзены музею ў дар яго ўдавой Туравай Тамарай Пятроўнай.