# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя першая: “Дэкаратыўная талерка”

Дарагія сябры і шчырыя прыхільнікі нашага музея! Мы запускаем інфармацыйны праект “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета” і кожны тыдзень будзем знаёміць вас з адным з іх.

Вядома, большасць з вас ведае, што прадметы, якія мы бачым у экспазіцыйных залах, гэта толькі “вішанька на торце”. Асноўная частка музейных “скарбаў” знаходзіцца ў спецыяльных памяшканнях-сховішчах. Што ж такое музейныя фонды і як яны камплектуюцца? Якія загадкі і цікавыя гісторыі яны захоўваюць? Аб гэтым і многім іншым наш новы праект.

Гісторыя першая.

Нядаўна ў музей прынеслі вельмі цікавы прадмет. Яго аналагаў няма ні ў музеях Беларусі, ні нават у знакамітай Траццякоўскай галерэі.

Вось такая дэкаратыўная талерка папоўніла фонды музея і ў хуткім часе будзе выстаўлена ў экспазіцыі. На жаль, аб месцы бытавання прадмета нічога не вядома. Чалавек, які прынёс талерку, знайшоў яе практычна пад нагамі. Ёсць здагадкі, што гэта частка паркавага ўпрыгажэння, але магла выкарыстоўвацца і для дэкору інтэр’еру ці нават мэблі. Пытанне застаецца адкрытым…. Пішыце….Будзем рады зваротнай сувязі і вашым каментарыям.