Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг 2.”
Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Мы з вамі ў чарговы раз з лёгкім сумам паглядзім на старадаўнюю паштоўку, прачытаем такую знаёмую назву і перанясемся на 100 гадоў таму. Менавіта так у пачатку ХХ стагоддзя выглядала Тэатральная плошча ў губернскім Магілёве. А гісторыя найпрыгажэйшай царквы ў стылі барока, намаляванай на паштоўцы, пачалася значна раней. У 1678 годзе ў горадзе была заснавана езуіцкая рэзідэнцыя, а праз некалькі гадоў пачалося будаўніцтва калегіума. У 1699-1725 гг. на тэрыторыі культавага комплексу замест драўлянага быў узведзены каменны касцёл Святога Францыска Ксаверыя. Тут жа знаходзіліся Гарадская…
>>>