Прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”
З 27 мая па 5 чэрвеня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”. Гэта комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне лічбавай пісьменнасці беларусаў. Увага супрацоўнікаў МУС сфакусавана на ўразлівых катэгорыях – пажылыя людзі і дзеці. Падчас дэкады праходзяць лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты расказваюць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучваюць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый. Памятку па захiсту ад махляроў можна спампаваць тут
>>>