# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Ноч музеяў 2024

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” музей гісторыі Магілёва і выставачную залу наведалі больш за 500 чалавек. У гэты дзень былі арганізаваны прэзентацыі новых музейных экспанатаў: слуцкі пояс, гусарскі шлем, грыўна, паўціна. Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы. Праводзіліся экскурсіі па экспазіцыі і ўздым на аглядную вежу. Добрым творчым дадаткам да свята былі выступленні артыстаў, музыкантаў, дэманстрацыя рыцарскіх баёў і даспехаў, дэфіле касцюмаў у сярэднявечным стылі, выстава творчасці рамеснікаў.