# play # Ратуша Навіны

Магілёў сустракае II рэгіянальны форум»мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: ініцыятыва, адзінства, дзеянне, вынік”. У Музеі гісторыі Магілёва сустрэліся ўдзельнікі-дэпутаты ўсіх узроўняў, органы выканаўчай улады і мясцовага самакіравання, маладзёжныя саветы пры гарадскіх і раённых саветах дэпутатаў, навучэнцы і студэнты.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Героі Савецкага Саюза-Аляксеенка Аляксандр Міновіч

Камандзір кулямётнага разліку 566-га стралковага палка 153-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт, старшы сяржант. Нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў вёсцы Сухадольскае Далінскага раёна Кіраваградскай вобласці ў сям’і селяніна. Украінец. Жыў у горадзе Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласці. 26 чэрвеня 1944 года камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Аляксеенка з падручных матэрыялаў збудаваў плоцік, разам з байцамі 27 чэрвеня пераадолеў Днепр на поўнач ад Магілёва і замацаваўся на процілеглым беразе, забяспечваючы агнём пераправу падраздзяленняў. Праціўнік, імкнучыся скінуць нашы войскі з плацдарма, на працягу дня распачаў на гэтым участку чатыры контратакі…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Гісторыя Навіны

“Пенза-горад працоўнай доблесці»

Адбылося адкрыццё выставы дзіцячага малюнка ” Пенза – горад працоўнай доблесці”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў вялікай Айчыннай вайне. У экспазіцыі прадстаўлена 50 творчых работ юных мастакоў, навучэнцаў школ мастацтваў горада Пензы. На працягу многіх гадоў горада-пабрацімы Пенза і Магілёў працягваюць развіваць сяброўскія сувязі у розных сферах, адным з прыярытэтных напрамкаў з’яўляецца КУЛЬТУРНЫ абмен.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

21 сакавіка адбыўся круглы стол, прысвечаны 250-годдзю Віцебскай Ратушы.

Павіншаваць калег прыехалі прадстаўнікі сямі беларускіх ратуш. З прэзентацыяй пра гісторыю магілёўскай ратушы выступіў галоўны захавальнік фондаў Музея гісторыі Магілёва-Н. А.Прочакова. Гасцям паказалі віды горада з назіральнай пляцоўкі, а таксама правялі экскурсію па музеях горада Віцебска.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны Навука

У Музеі гісторыі Магілёва адбылася прэзентацыя 18-га выпуску ваенна-гістарычнага зборніка «Магілёўскі пошукавы Веснік».

У 18 выпуску ваенна-гістарычнага зборніка прадстаўлены артыкулы магілёўскіх, беларускіх і расійскіх пошукавікаў, прысвечаныя вывучэнню пытанняў вайны і пошукавай працы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У зборніку змешчаны матэрыялы пра нямецкія лагеры для ваеннапалонных на Магілёўшчыне Кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка прэзентаваў чарговы выпуск ваенна-гістарычнага зборніка і распавёў пра яго змест. 18_MPV-2024

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны Навука

Да 80-годдзя Перамогі Музей гісторыі Магілёва працягвае мерапрыемствы па праграме “Сямейная рэліквія” па пошуку сваякоў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны для перадачы ім раней страчаных воінамі ўзнагарод.

За тры гады па ўзгадненні з абласным ваенкаматам пры дапамозе неабыякавых грамадзян было перададзена больш за дзесятак ордэнаў і медалёў. З вялікім эмацыйным водгукам мерапрыемствы прайшлі ў Мінску, Круглым, Магілёве, Жлобіне, нават у далёкім Казахстане і Расійскай Федэрацыі. 19 сакавіка 2025 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася чарговая перадача баявых узнагарод часоў Вялікай Айчыннай вайны. Медалі “За адвагу” і “За баявыя заслугі” былі знойдзены на палях Магілёўшчыны мясцовымі жыхарамі падчас сельскагаспадарчых работ і перададзены магілёўскім пошукавікам, а пасля комплексу пошукавых мерапрыемстваў, сваякам уладальнікаў ва ўрачыстай абстаноўцы ў Зале пасяджэнняў магілёўскай…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ён адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЭСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. Матчына мова — заўсёды неад’емная частка культуры і гісторыі любой краіны.

>>>