# play # Ратуша Выставачная зала Выставы Гісторыя Навіны

“МАГІЛЁЎ НА ХАЛСТАХ РАСІЙСКІХ МАСТАКОЎ”

У Музеі гісторыі Магілёва адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам дэлегацыі прафесійных мастакоў Расійскай Федэрацыі і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі горада Магілёва ў рамках адкрыцця пленэру “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў”.

Пленэр пройдзе ў абласным цэнтры па 29 чэрвеня. Яго ўдзельнікі – шэсць знакамітых мастакоў – прадстаўнікі расійскай традыцыйнай мастацкай школы. Творчую групу ўзначальвае народны мастак Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, прэзідэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва Пётр Стронскі.

Як адзначыў дырэктар КК “Музей гісторыі Магілёва” Сяргей Бяспанскі, дзесяць дзён лепшыя прадстаўнікі рускай мастацкай школы будуць працаваць у горадзе:

– Мы плануем паказаць ім самыя вядомыя месцы Магілёва. У завяршэнне пленэру работы будуць прадстаўлены на выставе і застануцца ў далейшым у нас.

Мастакі адлюструюць на сваіх палотнах знакавыя месцы горада і падзеі, звязаныя з гісторыяй Магілёва.

Таксама наперадзе – майстар-класы, творчыя сустрэчы і выстава.

Сёння ўдзельнікі пленэру знаёмяцца з горадам і наведваюць знакавыя месцы.