# play # Ратуша Навіны

Прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”

З 27 мая па 5 чэрвеня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”. Гэта комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне лічбавай пісьменнасці беларусаў.

Увага супрацоўнікаў МУС сфакусавана на ўразлівых катэгорыях – пажылыя людзі і дзеці.

Падчас дэкады праходзяць лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты расказваюць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучваюць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый.

Памятку па захiсту ад махляроў можна спампаваць тут