Вечная слава воінам-пераможцам.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вокнах выставачнай залы музея гісторыі Магілёва па вул. Болдзіна,1 аформлена выстава «Вечная слава воінам-пераможцам». На выставе размешчаны партрэты герояў, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне горада Магілёва і Магілёўскага раёна і біяграфічны матэрыял аб іх баявых заслугах. На сайце і сацыяльных сетках музея ў рубрыцы Стужка памяці “Вечная слава воінам-пераможцам” штотыдзень будзе публікавацца матэрыял аб героях-вызваліцелях.
У ходзе Магілёўскай наступальнай аперацыі за шэсць дзён баёў з 23 па 28 чэрвеня 1944 года войскі 2-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на ўсю аператыўную глыбіню і, фарсіраваўшы рэкі Проня і Дняпро, істотна рушылі наперад на захад і паўднёвы захад, вызваліўшы гарады Магілёў, Шклоў, Быхаў, а таксама значную частку Магілёўскай вобласці Беларускай ССР. У выніку быў зроблены сур’ёзны пралом у абароне паўднёвага флангу групы арміі “Цэнтр” і створана перадумова для абкружэньня нямецкіх войскаў у раёне Мінска.
За здзейсненыя подзвігі і выдатныя заслугі падчас Магілёўскай наступальнай аперацыі 159 воінаў Чырвонай арміі былі ўдастоены ганаровага звання Герой Савецкага Саюза. З іх 84 чырвонаармейцы былі ўдастоеныя гэтага ганаровага звання за вызваленне горада Магілёва і Магілёўскага раёна.