Выставачны праект “Беларусь XXI стагоддзя: людзі, падзеі, факты”
Выставачны праект “Беларусь XXI стагоддзя: людзі, падзеі, факты”, які адкрыўся ў красавіку ў вежы Ратушы КК “Музей гісторыі Магілёва” будзе прадстаўляць сучасную гісторыю Беларусі.
Гісторыя нашай краіны, як і гісторыя нашага горада, – гэта не толькі аддаленыя падзеі мінулых стагоддзяў, але і сучасны перыяд Рэспублікі Беларусь. Ужо амаль за чвэрць стагоддзі вырасла новае пакаленне беларусаў. Узводзяцца новыя прадпрыемствы, абнаўляюцца старажылы вытворчасці, будуюцца новыя жылыя мікрараёны, спартыўныя і культурныя комплексы, дарогі і масты. Гарады зелянеюць і становяцца больш камфортнымі для пражывання.
У рамках выставачнага праекта фатографы і мастакі, перадаючы эстафету, будуць размяшчаць свае работы, раскрываючы заяўленую тэму. Тут можна будзе ўбачыць цікавыя падзеі, духоўна-культурную спадчыну, прыродныя краявіды роднага краю, матэрыялы аб фактах і людзях, якія сёння і зараз працягваюць ствараць гісторыю нашага горада і краіны.
Першым удзельнікам выставачнага праекта стаў фатограф Аляксей Барысаў. Фотаработы адлюстроўваюць шчырую любоў аўтара да сваёй малой радзімы, свайго горада і краіны, да людзей, якія жывуць і ствараюць побач.