# play Выставачная зала Выставы Навіны Прома

Праект “Пасхальная радасць”.

24 красавіка ў 15:00 адбудзецца адкрыццё выставы работ выхаванцаў дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва «Фарба». Новы праект “Пасхальная радасць” прысвечаны святу святла і дабра. У экспазіцыі больш за 100 работ, якія выканалі спецыяльна для гэтай выставы юныя мастакі ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў у розных тэхніках і жанрах. Студыя малявання “Фарба” шосты год навучае дзяцей асновам выяўленчай дзейнасці з улікам індывідуальнасці кожнага дзіцяці, развіваючы ўяўленне і фантазію, пачуццё цудоўнага і эстэтычнага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, высокіх маральных якасцей. Студыя актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах горада, навучэнцы неаднаразова атрымлівалі дыпломы на розных конкурсах дзіцячай творчасці. Кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва – Дзіна Валер’еўна Буякова. Выстава будзе дзейнічаць да 5 траўня ўключна.