# play Выставачная зала Выставы Навіны Прома

Выстава Рамана Коршунава “У пошуках гармонii”

10 траўня ў 16:00 адбудзецца адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы прадстаўніка Магілёўскай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз мастакоў” Рамана Коршунава. Раман – ураджэнец Крычава. У 2004 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, педагогі: Ф.С. Кісялёў, Б.І. Первунінскіх, М.І. Ліханенка. Затым Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне станковага жывапісу, вучыўся ў прафесара, народнага мастака Беларусі М.В. Данцыга. Раман Каршуноў працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, знаходзячы цудоўнае ў простых матывах і рэчах. У сваіх творах мастак дзеліцца сваёй энергетыкай і эмоцыямі, перадае адчуванне велічы і гармоніі светабудовы, менавіта ў гэтым творчая асаблівасць майстра. А яшчэ галоўнай тэмай палотнаў таленавітага жывапісца з’яўляюцца родныя з дзяцінства пейзажы Прысожжа, якія ён увасабляе ў яркія і таленавітыя творы. Выстава будзе дзейнічаць да 31 траўня.