# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Лунніцы.

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета!” Лунніцы – старажытныя славянскія жаночыя ўпрыгожванні. Яны звязаны з культам плоднасці і ўрадлівасці. З культам начнога, “жаночага” сонца, гэта значыць з культам Месяца. Вытокі гэтага культа славяне запазычылі ў III – V стагоддзях у старажытных рымлянаў, для якіх было характэрна пакланенне жаночай багіне –  Селене, а яе сімвалам як раз і была выява Паўмесяца. Максімальнае выкарыстанне лунніц ва ўсходніх славян прыпадае на X – XI стагоддзе.  Гэтым часам датуюцца і знаходкі, якія экспануюцца ў Музеі гісторыі Магілёва. У залежнасці ад заможнасці гаспадыні…

>>>
# play # Ратуша Навіны

V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”

Вось і завяршыўся V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Форум даў сваім наведвальнікам унікальную магчымасць завочна пабываць ва ўсіх кутках Беларусі. Супрацоўнікі музеяў пазнаёмілі з напрацоўкамі, звязанымі з захаваннем гістарычнай памяці. Музей гісторыі Магілёва прыняў удзел у 2-ух намінацыях: Лепшая прэзентацыйная праграма, у якой быў прадстаўлены «Арт-праект «Магілёў вачыма гасцей», і «Лепшая Культурна-адукацыйная праграма» з праектам «Было яшчэ далёка да пераможнага салюту…». Дырэктар музея С. І. Бяспанскі прыняў удзел у працы секцыі «Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць», у выніку чаго Музей гісторыі Магілёва узнагароджаны дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Лепшая культурна-адукацыйная…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Часопіс «Кракадзіл»

Музей гісторыі Магілёва вітае ўсіх. З вамі Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета. Падзеі кастрычніка 1917 года прывялі да ўсталявання савецкай улады на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Пасля перамогі ў працяглай Грамадзянскай вайне 1917-1922 гадоў, пераадоленне разрухі, дзейнасць улады была засяроджаная на эканамічным развіцці. Адной з важных сфер з’яўляюцца СМІ, газеты і часопісы, якія дазваляюць пазнаваць аб важнейшых падзеях у краіне і свеце. З адным з такіх часопісаў я хачу пазнаёміць вас. З 1922 года пачаў выходзіць у друк часопіс «Кракадзіл». Спачатку ён выдаваўся ў выдавецтве «Рабочая газета», а…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Выданне 1887 года «Хроника белорусского города Могилева А.Трубницкого, М.Трубницкого»

Вітаем вас, шаноўныя аматары гісторыі! Рубрыка “Музейныя таямніцы” шточацьвер знаёміць вас з нашымі фондамі. Аднымі з першых музейных прадметаў у фондах нашага музея была калекцыя кніг, якую перадаў ў 1994 годзе вядомы магілёўскі пісьменнік і педагог, удзельнік абароны Магілёва 1941 года Міхаіл Іосіфавіч Шульман перад эміграцыяй у ЗША. У гэтай калекцыі ёсць каштоўнае выданне 1887 года «Хроника белорусского города Могилева А.Трубницкого, М.Трубницкого». Гэта першае асобнае і скарочанае выданне гарадской хронікі горада Магілёва, якая стваралася на працягу XVII – XIX стагоддзяў і якая ахоплівае перыяд з 1526 па 1856 год. Яна…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці»

23 лістапада 2022 года ў рамках года гістарычнай памяці ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці», прысвечаная ахвярам генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры горада Магілёва, УКДБ па Магілёўскай вобласці, Упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, старшыня Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» М.С.Барысенка, навучэнцы школ. У аснову часовай экспазіцыі ляглі матэрыялы, атрыманыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеныя прадстаўнікамі пракуратуры горада Магілёва і УКДБ па Магілёўскай вобласці. Зацягваюцца,…

>>>
# play Навіны

ІНФАРМАЦЫЯ па правядзенні усебеларускай акцыі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”

У сучасных геапалітычных умовах, калі не спыняюцца спробы фальсіфікацыі і скажэнні гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, становіцца ўсё менш і менш непасрэдных сведак і ўдзельнікаў ваенных падзей, для нас жыццёва важна захаваць для нашчадкаў кожны факт і дэталь – усё, што стала ўвасабленнем духоўнай сілы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. У мэтах ушанавання і захавання памяці пакалення пераможцаў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выступіла з ініцыятывай усебеларускай акцыі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”. Новыя матэрыялы з сямейных хронік і ўспамінаў, навукова-даследчыя працы школьнікаў, копіі дакументаў з…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё часовай экспазіцыі 23 лістапада 2022 года

23 лістапада 2022 года ў 16.00 у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Боль без тэрміну даўнасці», прысвечанай ахвярам генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе будуць выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеныя музею прадстаўнікамі гарадской пракуратуры і УКДБ па Магілёўскай вобласці.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Сустрэча са старшынёй праўлення ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал”

Сёння ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася сустрэча старшыні праўлення ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” Маркава Марата Сяргеевіча з работнікамі сферы культуры горада Магілёва ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання.

>>>