Вiдэа з Арт-праекта «Чараўніцтва навагодняй казкі»
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>У “Музеі гісторыі Магілёва” экспануецца калекцыя гузікаў, непасрэдна звязаных з рознымі гістарычнымі перыядамі ў жыцці нашага горада. І ў гэтай калекцыі – вайсковы мундзiрны гузік «Леў і Аднарог», выяўлены непасрэдна ў горадзе Магілёве і, магчыма, звязаны з знаходжаннем тут Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Расійскай Імператарскай арміі ў перыяд Першай Сусветнай вайны. Сваю назву гузік атрымаў па размешчаным на адным яго баку выпуклага малюнка ангельскага герба Віндзараў «Леў і Аднарог». Гузікі выпускаліся ў Англіі ў перыяд з 1871 па 1924 год. У пачатку ХХ стагоддзя яны выкарыстоўваліся на мундзірах вайскоўцаў краін Антанты.…
>>>Перадсвяточная мітусня ідзе поўным ходам, а выставачная зала напярэдадні Новага года радуе сваіх наведвальнікаў Арт-праектам «Чараўніцтва навагодняй казкі». У рамках праекта прадстаўлена музычная казка “Шматкі па закутках ” па п’есе Г. Остэра з удзелам заслужанага артыста РБ Васіля Галеца і Вольгі Мацюшкі @mogtheatre Тэатр лялек-найстаражытнае відовішчнае мастацтва. У ім лялькі з дапамогай людзей ажываюць. Пастаноўкі з іх удзелам зразумелыя і дарослым, і дзецям, што і тлумачыць папулярнасць і запатрабаванасць жанру. Таксама, у рамках Арт-праекта «Чараўніцтва навагодняй казкі», маленькія наведвальнікі з задавальненнем наведваюць майстар-класы, дзе могуць зрабіць падарунак сваімі рукамі.
>>>Добры дзень, дарагія сябры і прыхільнікі нашага музея! З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы… або з гісторыі аднаго прадмета”. Напярэдадні Новага года хочацца падзякаваць кожнаму, хто знаходзіць час кожны чацвер знаёміцца з нашымі «таямніцамі». Я спадзяюся, што гэты інфармацыйны праект чакае доўгая, цікавая і насычаная жыццё. І сёння мы пазнаёмім вас з яшчэ адным унікальным музейным прадметам. 5 гадоў таму фонды музея папоўніла ўнікальная кніга – “Апостал” Спірыдона Собаля. Не толькі для музея, але і для ўсяго горада, гэта знакавая падзея яшчэ і таму, што большасць старадрукаваных беларускіх выданняў знаходзяцца за…
>>>Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!!! З 21 па 31 снежня Музей гісторыі Магілёва разам з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам і Магілёўскім абласным тэатрам лялек запрашае ўсіх на сапраўднае «Чараўніцтва навагодняй казкі»!!! 👆 У праграме: 🎄 Чытанне навагодніх казак акцёрамі тэатраў 🎄 майстар-класы: “Самая арыгінальная ёлка”, “Крэатыўны валёнак”, “Гламурныя рукавіцы”, ” Ёлачная цацка» 🎄 музейныя заняткі: «Навагодняе падарожжа» 🎄 навагоднія віктарыны, гульні і загадкі 🎄 фотозона і многае іншае… 🎄 Злавіце святочны настрой з намі!!!🎄❄️⛄️ Цікава? Папярэдні запіс па тэлефоне: 76 86 30, 24 50 11 ❗ Наш адрас: г.…
>>>❄️ ⛄️ ❄️ Ноч Раства ў Ратушы!!!! 🎄 ❄ 🎄 Сустрэць Калядную ноч у музеі? Вядома так!!! 🎄 ❄ 🎄Даведацца пра гісторыю Раства і здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае ў госці да гаспадара Ратушы Войту. 🎄 ❄ 🎄 Музей гісторыі Магілёва і бібліятэкі горада Магілёва запрашаюць усіх жадаючых на навагодні квэст «Ноч Раства ў Ратушы», які адбудзецца 24 снежня 2022 года ў 21.00 у будынку Ратушы па адрасе: вул. Ленінская, 1а. Уваход вольны. Вас чакаюць: 🎄 музычная гасцёўня; 🎄 “Магілёўская карчма»; 🎄 калядныя варажбы «Зазірні ў будучыню»; 🎄 кола фартуны;…
>>>Добры дзень, дарагія сябры! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета». Сёння мы прадстаўляем работу вядомага Магілёўскага акварэліста Мікалая Іванавіча Ліханенкі. Мікалай Іванавіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсачцы Цiнькова, Крычаўскага раёна, якую ён сам называў калыскай свайго натхнення. Вучыўся на факультэце графікі ў Віцебскім педагагічным інстытуце. Быў вучнем Ф. Гумена i І. Сталярова. З 1969 г. удзельнік мастацкіх выставак, а з 1974 г. прыняты ў склад Беларускага саюза мастакоў. Тэматыка работ Мікалая Іванавіча шырокая, але пераважае прырода, якая на працягу жыцця была галоўным спадарожнікам творчасці мастака.…
>>>ПАВАЖАНЫЯ ЗАЯЎНІКІ! ЗВЯРТАЕМ УВАГУ! З 2 студзеня 2023 года ў Беларусі змяняецца парадак разгляду электронных зваротаў у сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Заяўнікі будуць уносіць электронныя звароты ў дзяржорганы і іншыя дзяржарганізацыі праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі такіх зваротаў. Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2022 г. № 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» уносяцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18…
>>>Суботні дзень у выставачнай зале прайшоў ажыўлена. Арт-праект “Клумбавосень” наведалі ўдзельнікі грамадскага аб’яднання “Сям’я”, атрымаўшы масу станоўчых эмоцый.
>>>У выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» працуе выстава «Дакрананне да колеру». Дадзеная экспазіцыя – гэта вынік аднайменнага інклюзіўнага арт-праекта «Дакрананне да колеру», які праводзіць Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У ім удзельнічаюць дзеці з засмучэннямі аутыстычнага спектру. У экспазіцыі прадстаўлены малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа мастака Алы Смаляковай.
>>>