# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект «Чараўніцтва навагодняй казкі» працягваецца!

Перадсвяточная мітусня ідзе поўным ходам, а выставачная зала напярэдадні Новага года радуе сваіх наведвальнікаў Арт-праектам «Чараўніцтва навагодняй казкі». У рамках праекта прадстаўлена музычная казка “Шматкі па закутках ” па п’есе Г. Остэра з удзелам заслужанага артыста РБ Васіля Галеца і Вольгі Мацюшкі @mogtheatre

Тэатр лялек-найстаражытнае відовішчнае мастацтва. У ім лялькі з дапамогай людзей ажываюць. Пастаноўкі з іх удзелам зразумелыя і дарослым, і дзецям, што і тлумачыць папулярнасць і запатрабаванасць жанру.

Таксама, у рамках Арт-праекта «Чараўніцтва навагодняй казкі», маленькія наведвальнікі з задавальненнем наведваюць майстар-класы, дзе могуць зрабіць падарунак сваімі рукамі.