Сёння ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е.Р.Раманава» адбылася прэзентацыя кнігі УКДБ па Магілёўскай вобласці “Легенда па імені “Слаўны”. Кніга прысвечана легендарнаму спецпадраздзяленню органаў дзяржаўнай бяспекі “Слаўны”, у складзе якога ваявалі людзі асаблівай загартоўкі: падрыхтаваныя чэкісты – лепшыя спартсмены СССР, а таксама адважныя добраахвотнікі, якія ўліліся ў склад атрада ў перыяд выканання ім пастаўленых задач на часова акупаванай тэрыторыі. Матэрыялы выдання, сярод якіх успаміны ветэранаў спецатрада, унікальныя архіўныя матэрыялы КДБ Рэспублікі Беларусь, найперш будуць цікавыя і карысныя маладому пакаленню як прыклад яркага, высакароднага і гераічнага служэння Айчыне і…
>>>