# play # Ратуша Навіны

Музейны занятак пра падзеі, якія нельга забыць.

21 сакавіка 2024 года Музей гісторыі Магілёва арганізаваў і правёў два музейныя заняткі-квэсты «Маленькія салдацкія хітрасці, салдацкая кемлівасць, веды і вопыт» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №4» і ДУА «СШ №5». Заняткі праводзіў на пл. Славы, на вале з боку ракі Дубровенкі, а таксама ў парку ім. М. Горкага навуковы супрацоўнік музея Хаванскі Пётр Іванавіч. Рабяты выслухалі аповед пра слаўныя, гераічныя і трагічныя падзеі, якія тут адбываліся, пачынаючы з сярэднявечча і да другой паловы ХХ – га стагоддзя, але ў асноўным упор рабіўся на падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі даведаліся пра тое, што ў 1941-м годзе з 20-х дзён ліпеня тут быў адзін з апошніх рубяжоў абароны г.Магілёва, дзе ішлі найцяжэйшыя баі ў атачэннi, і нашы байцы, выяўляючы кемлівасць, любымі метадамі ўмела знішчалі насядаўшага ворага, чаму і як быў узарваны перад прарывам з акружэння драўляны аўтадарожны мост праз р. Днепр. Шмат трагедый адбылося на гэтых знакавых месцах у страшны перыяд нацысцкай акупацыі горада. Пакарання на шыбеніцах падпольшчыкаў і патрыётаў, жах габрэйскага гета, якое акупанты стварылі па берагах р. Дубравенкі. Усе вязні гета, каля 10 тысяч чалавек, былі забітыя нацыстамі ўжо да канца лістапада 1941-года. Надалі ўвагу страшнаму паводцы, які здарыўся 10 красавіка 1942 года на р.Дубравенцы, які забраў сотні жыццяў. Існуе легенда, што такім чынам рака адпомсціла за гібель габрэяў, змыла іх слёзы са сваіх берагоў. На вале, над месцам, дзе знаходзілася гета, успомнілі гэтак жа пра трагедыю Хатыні і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Школьнікам паказалі, дзе знаходзіўся драўляны мост, у ходзе занятку было паказана, як у 1941-м годзе чырвонаармейцы дасведчана выбіралі і рознымі спосабамі маскіравалі месцы кулямётных пунктаў. Ля назіральнай пляцоўкі хлопцы агледзелі захаваны бетонны ДАП, разгорнуты на ўсход, адкуль да Магілёва ішло вызваленне. Гэта адзін з ДАПаў нямецкай эшаланаванай абароны ўмацаванага раёна «Мядзведзь», які ворагі стварылі да лета 1944-га года па заходнім беразе Дняпра, спрабуючы спыніць Чырвоную Армію, якая вызваліла Магілёў за 23 гадзіны 28 чэрвеня 1944 года.
Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў квэсце, адказвалі на пытанні, самі іх задавалі Хаванскаму П.I., арганізатару і вядучаму музейных заняткаў, выказвалі розныя здагадкі па ходзе занятку.