# play Выставачная зала Выставы Навіны

Інклюзіўная выстава “З намі, а не для нас”

28 сакавіка ў 12:00 у салоне выставачнай залы адбудзецца адкрыццё інклюзіўнай выставы «З намі, а не для нас». У экспазіцыі прадстаўлены работы навучэнцаў ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” і аб’яднання па інтарэсах “Вясёлыя гадзіны” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Агат”. Праца такіх творчых аб’яднанняў дае магчымасць навучэнцам спрабаваць сябе ў розных галінах творчасці. А выстава дасць магчымасць гледачу ўбачыць, даведацца, адчуць, зразумець нашых асаблівых дзяцей праз іх творчасць і гэта наша агульная задача.