Category: Выставы
Магілёў вачыма гасцей
Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей” традыцыйна праходзіць у нашым горадзе з 2017 года. Удзельнікамі пленэру былі жывапісцы з Расіі, Індыі, Турцыі, Македоніі, Арменіі і многіх іншых краін, усяго больш за 60 мастакоў. Мэтай арт-праекта з’яўляецца знаёмства гасцей з гісторыяй нашага старажытнага і адначасова маладога горада, творчае пераасэнсаванне ўбачанага і стварэнне на аснове гэтага жывапісных твораў. Арт-праект 2024 года праходзіць з удзелам вядомых беларускіх мастакоў. Вынікам гэтага творчага праекта будзе ўрачыстае адкрыццё выставы ў канферэнц-зале Ратушы 17 ліпеня ў 16:00, затым новыя творы, прысвечаныя нашаму любімаму гораду, папоўняць калекцыю “Жывапіс” музея гісторыі…
>>>Адкрыццё выстаў да міжнароднага Дня аховы дзяцей.
Паважаныя сябры! 1 чэрвеня – міжнародны Дзень абароны дзяцей, які нагадвае ўсяму свету, што будучыня залежыць ад падрастаючага пакалення. Захаванне і павага да правоў дзіцяці ўплывае на фарміраванне развітага і гуманнага грамадства. Да міжнароднага Дня абароны дзяцей 5 чэрвеня ў 15:00 у Ратушнай вежы УК “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё персанальнай фотавыставы Валерыя Маскалёва “Дом, у якім жыве каханне”. У гэты ж дзень у 17:00 у выставачнай зале пройдзе адкрыццё персанальнай выставы дзіцячай і сямейнай фатаграфіі Алены Волкавай “У шчасця дзіцячае аблічча”.
>>>Выстава Рамана Коршунава “У пошуках гармонii”
10 траўня ў 16:00 адбудзецца адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы прадстаўніка Магілёўскай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз мастакоў” Рамана Коршунава. Раман – ураджэнец Крычава. У 2004 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, педагогі: Ф.С. Кісялёў, Б.І. Первунінскіх, М.І. Ліханенка. Затым Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне станковага жывапісу, вучыўся ў прафесара, народнага мастака Беларусі М.В. Данцыга. Раман Каршуноў працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, знаходзячы цудоўнае ў простых матывах і рэчах. У сваіх творах мастак дзеліцца сваёй энергетыкай і эмоцыямі, перадае адчуванне велічы і гармоніі светабудовы, менавіта ў…
>>>Вечная слава воінам-пераможцам.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вокнах выставачнай залы музея гісторыі Магілёва па вул. Болдзіна,1 аформлена выстава «Вечная слава воінам-пераможцам». На выставе размешчаны партрэты герояў, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне горада Магілёва і Магілёўскага раёна і біяграфічны матэрыял аб іх баявых заслугах. На сайце і сацыяльных сетках музея ў рубрыцы Стужка памяці “Вечная слава воінам-пераможцам” штотыдзень будзе публікавацца матэрыял аб героях-вызваліцелях. У ходзе Магілёўскай наступальнай аперацыі за шэсць дзён баёў з 23 па 28 чэрвеня 1944 года войскі 2-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на ўсю…
>>>Выставачны праект “Беларусь XXI стагоддзя: людзі, падзеі, факты”
Выставачны праект “Беларусь XXI стагоддзя: людзі, падзеі, факты”, які адкрыўся ў красавіку ў вежы Ратушы КК “Музей гісторыі Магілёва” будзе прадстаўляць сучасную гісторыю Беларусі. Гісторыя нашай краіны, як і гісторыя нашага горада, – гэта не толькі аддаленыя падзеі мінулых стагоддзяў, але і сучасны перыяд Рэспублікі Беларусь. Ужо амаль за чвэрць стагоддзі вырасла новае пакаленне беларусаў. Узводзяцца новыя прадпрыемствы, абнаўляюцца старажылы вытворчасці, будуюцца новыя жылыя мікрараёны, спартыўныя і культурныя комплексы, дарогі і масты. Гарады зелянеюць і становяцца больш камфортнымі для пражывання. У рамках выставачнага праекта фатографы і мастакі, перадаючы эстафету, будуць…
>>>Праект “Пасхальная радасць”.
24 красавіка ў 15:00 адбудзецца адкрыццё выставы работ выхаванцаў дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва «Фарба». Новы праект “Пасхальная радасць” прысвечаны святу святла і дабра. У экспазіцыі больш за 100 работ, якія выканалі спецыяльна для гэтай выставы юныя мастакі ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў у розных тэхніках і жанрах. Студыя малявання “Фарба” шосты год навучае дзяцей асновам выяўленчай дзейнасці з улікам індывідуальнасці кожнага дзіцяці, развіваючы ўяўленне і фантазію, пачуццё цудоўнага і эстэтычнага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, высокіх маральных якасцей. Студыя актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах горада, навучэнцы неаднаразова атрымлівалі дыпломы на…
>>>Выстава В.М. Плаксіна «Бог ёсць каханне».
3 красавіка ў выставачнай зале адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі твораў члена Саюза дызайнераў СССР і Рэспублікі Беларусь В.М. Плаксіна. Валерый Плаксін нарадзіўся ў 1945 годзе ў Ленінградзе. Скончыў факультэт прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэхналагічнага інстытута. У 1986 годзе па просьбе адміністрацыі магілёўскага прадпрыемства «Магатэкс» быў запрошаны працаваць начальнікам мастацкай майстэрні і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін. Валерый Мікалаевіч стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны ў арыгінальным выкананні: роспіс тканіны ў тэхніцы сублімацыі, так як гэта бачыць аўтар. Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не…
>>>Завяршэнне выставы “Усмешка нам заўсёды да твару”.
Напрыканцы самай пазітыўнай вясенняй выставы ў выставачнай зале, вельмі цёпла і па-хатняму ўтульна, прайшло мерапрыемства “Усмешка нам заўсёды да твару”. Дзякуем усім, хто быў датычны да арганізацыі мерапрыемства і самой выставы.
>>>Інклюзіўная выстава “З намі, а не для нас”
28 сакавіка ў 12:00 у салоне выставачнай залы адбудзецца адкрыццё інклюзіўнай выставы «З намі, а не для нас». У экспазіцыі прадстаўлены работы навучэнцаў ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” і аб’яднання па інтарэсах “Вясёлыя гадзіны” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Агат”. Праца такіх творчых аб’яднанняў дае магчымасць навучэнцам спрабаваць сябе ў розных галінах творчасці. А выстава дасць магчымасць гледачу ўбачыць, даведацца, адчуць, зразумець нашых асаблівых дзяцей праз іх творчасць і гэта наша агульная задача.
>>>