Category: Выставы
Выстава “Гарады фарбамі і літарамі”.
Адбылося адкрыццё персанальнай выставы прадстаўніка магілёўскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, члена творчага саюза мастакоў Расіі Ігара Адамовіча. Аўтар прадставіў серыю карцін, напісаных у жанры гарадскога пейзажа, у кампазіцыі якіх прысутнічае каліграфія. Выстава так і называецца – “Гарады фарбамі і літарамі”. Будзе дзейнічаць да 8 верасьня.
>>>Магілёў вачыма гасцей 2017-2024.
З 31 ліпеня па 18 жніўня будзе дзейнічаць рэтраспектыўная выстава “Магілёў вачыма гасцей 2017-2024”. У экспазіцыі больш за 50 твораў, напісаных у розных стылях і жанрах, якія адлюстроўваюць жыццё нашага горада праз свабоднае абстрактна-рэалістычнае бачанне аўтараў. Выставачны праект аб’яднаў мастакоў з многіх краін свету: Расіі, Турцыі, Арменіі, Македоніі, Украіны, Індыі, Іарданіі, Узбекістана, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Кітая. 2 жніўня ў 17:00 у выставачнай зале (г. Магілёў, вул. Болдзіна,1) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі з удзелам старшыні ГА «Беларускі Саюз мастакоў» Глеба Отчыка, мастакоў арт-пленэра «Магілёў вачыма гасцей» 2024 года, прадстаўнікоў Магілёўскай арганізацыі Беларускага…
>>>Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж» у Магілёўскай Ратушы
Магілёўская Ратуша стала пляцоўкай для перасовачнага юбілейнага праекту Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка “Нясвіж”. Фотавыстава “Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка “Нясвіж” вельмі арганічна працягвае цыкл выставак “Беларусь XXI стагоддзя”. Пачатак дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя адзначыўся карэннымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства. Аднак менавіта гэты нестабільны перыяд стаў часам адраджэння і стварэння новых музейных комплексаў. 2 ліпеня 1993 года выйшла Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю г. Нясвіжа”. Згодна з Пастановай быў заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж”, які праз некаторы час атрымаў таксама статус музея. За…
>>>Магілёў вачыма гасцей
Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей” традыцыйна праходзіць у нашым горадзе з 2017 года. Удзельнікамі пленэру былі жывапісцы з Расіі, Індыі, Турцыі, Македоніі, Арменіі і многіх іншых краін, усяго больш за 60 мастакоў. Мэтай арт-праекта з’яўляецца знаёмства гасцей з гісторыяй нашага старажытнага і адначасова маладога горада, творчае пераасэнсаванне ўбачанага і стварэнне на аснове гэтага жывапісных твораў. Арт-праект 2024 года праходзіць з удзелам вядомых беларускіх мастакоў. Вынікам гэтага творчага праекта будзе ўрачыстае адкрыццё выставы ў канферэнц-зале Ратушы 17 ліпеня ў 16:00, затым новыя творы, прысвечаныя нашаму любімаму гораду, папоўняць калекцыю “Жывапіс” музея гісторыі…
>>>Адкрыццё выстаў да міжнароднага Дня аховы дзяцей.
Паважаныя сябры! 1 чэрвеня – міжнародны Дзень абароны дзяцей, які нагадвае ўсяму свету, што будучыня залежыць ад падрастаючага пакалення. Захаванне і павага да правоў дзіцяці ўплывае на фарміраванне развітага і гуманнага грамадства. Да міжнароднага Дня абароны дзяцей 5 чэрвеня ў 15:00 у Ратушнай вежы УК “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё персанальнай фотавыставы Валерыя Маскалёва “Дом, у якім жыве каханне”. У гэты ж дзень у 17:00 у выставачнай зале пройдзе адкрыццё персанальнай выставы дзіцячай і сямейнай фатаграфіі Алены Волкавай “У шчасця дзіцячае аблічча”.
>>>Выстава Рамана Коршунава “У пошуках гармонii”
10 траўня ў 16:00 адбудзецца адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы прадстаўніка Магілёўскай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз мастакоў” Рамана Коршунава. Раман – ураджэнец Крычава. У 2004 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, педагогі: Ф.С. Кісялёў, Б.І. Первунінскіх, М.І. Ліханенка. Затым Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне станковага жывапісу, вучыўся ў прафесара, народнага мастака Беларусі М.В. Данцыга. Раман Каршуноў працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, знаходзячы цудоўнае ў простых матывах і рэчах. У сваіх творах мастак дзеліцца сваёй энергетыкай і эмоцыямі, перадае адчуванне велічы і гармоніі светабудовы, менавіта ў…
>>>Вечная слава воінам-пераможцам.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вокнах выставачнай залы музея гісторыі Магілёва па вул. Болдзіна,1 аформлена выстава «Вечная слава воінам-пераможцам». На выставе размешчаны партрэты герояў, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза за вызваленне горада Магілёва і Магілёўскага раёна і біяграфічны матэрыял аб іх баявых заслугах. На сайце і сацыяльных сетках музея ў рубрыцы Стужка памяці “Вечная слава воінам-пераможцам” штотыдзень будзе публікавацца матэрыял аб героях-вызваліцелях. У ходзе Магілёўскай наступальнай аперацыі за шэсць дзён баёў з 23 па 28 чэрвеня 1944 года войскі 2-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка на ўсю…
>>>Выставачны праект “Беларусь XXI стагоддзя: людзі, падзеі, факты”
Выставачны праект “Беларусь XXI стагоддзя: людзі, падзеі, факты”, які адкрыўся ў красавіку ў вежы Ратушы КК “Музей гісторыі Магілёва” будзе прадстаўляць сучасную гісторыю Беларусі. Гісторыя нашай краіны, як і гісторыя нашага горада, – гэта не толькі аддаленыя падзеі мінулых стагоддзяў, але і сучасны перыяд Рэспублікі Беларусь. Ужо амаль за чвэрць стагоддзі вырасла новае пакаленне беларусаў. Узводзяцца новыя прадпрыемствы, абнаўляюцца старажылы вытворчасці, будуюцца новыя жылыя мікрараёны, спартыўныя і культурныя комплексы, дарогі і масты. Гарады зелянеюць і становяцца больш камфортнымі для пражывання. У рамках выставачнага праекта фатографы і мастакі, перадаючы эстафету, будуць…
>>>