# play # Ратуша Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выстаў да міжнароднага Дня аховы дзяцей.

Паважаныя сябры!
1 чэрвеня – міжнародны Дзень абароны дзяцей, які нагадвае ўсяму свету, што будучыня залежыць ад падрастаючага пакалення. Захаванне і павага да правоў дзіцяці ўплывае на фарміраванне развітага і гуманнага грамадства. Да міжнароднага Дня абароны дзяцей 5 чэрвеня ў 15:00 у Ратушнай вежы УК “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё персанальнай фотавыставы Валерыя Маскалёва “Дом, у якім жыве каханне”. У гэты ж дзень у 17:00 у выставачнай зале пройдзе адкрыццё персанальнай выставы дзіцячай і сямейнай фатаграфіі Алены Волкавай “У шчасця дзіцячае аблічча”.