# Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

Фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе»

У музеі гісторыі Магілёва адкрылася фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе». Вежы горада… Яны стваралі непаўторны ciлуэт i воблік, paбілі кожны горад асаблівым i пазнавальным. Ля ix падножжа міналi падзеі i лёсы, крывавыя войны i святы. Людзi руйнавалі свае вежы i наноў адбудоўвалі. Шмат зведала i ратушная вежа, самая высокая i прыгожая. Візітоўкa Магілёва i яго гонар. Як птушка-фенікс яна адрадзілася пасля знішчэння i гадоў забыцця. Зараз пад гукi роўнага ходу гадзінніка прапануем уявіць, як жа выглядала сама ратуша i наваколлі дзесяцігоддзі таму, як змяняўся пейзаж і людзі. І вышыні вежы,…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

з 27.10 па 28.11.2021 г.

УВАГА!!! УВАГА!!! УСІХ ЖАДАЮЧЫХ!!! З 27 кастрычніка па 28 лістапада выставачная зала музея гісторыі Магілёва запрашае на ўнікальную выставу “Дзіўны свет павукоў”. На выставе прадстаўлены жывыя экспанаты: карлікавыя павукі і павукі-гіганты, скарпіёны, Яшчаркі, гіганцкія прусакі, афрыканскія кіўсякі. У экспазіцыі больш за 20 акварыўмаў з насельнікамі. На нашай планеце жыве мноства дзіўных істот. Аднымі з самых загадкавых і страшных прадстаўнікоў жывёльнага свету з’яўляюцца павукі. Гэтыя стварэння, якія выклікаюць змешаныя пачуцці, распаўсюджаныя паўсюдна. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць бліжэй разгледзець гэтых насельнікаў планеты. Самыя смелыя маюць магчымасць патрымаць у руках нашых гадаванцаў. На сценах…

>>>
# play # Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

Відэа экскурсія па ратушы горада Магілёва для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Экскурсію вядзе навуковы супрацоўнік установы культуры “Музей гісторыі Магілёва” Ірына Трафімава.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “У аб’ектыве-фатограф”

29 верасня ў 17-00 у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва “адбудзецца адкрыццё фотавыставы “У аб’ектыве-фатограф”. У экспазіцыі здымкі дваццаці сямі аўтараў, на якіх адлюстраваныя толькі фатографы. Сярод іх і вельмі вядомыя ў былым СССР, напрыклад, такія як ваенныя карэспандэнты Яўген Халдзей, Усевалад Тарасевіч і Аляксандр Дзітлаў, і невядомыя, якія выпадкова трапілі ў аб’ектыў калегаў дзе-то на вуліцах, у падарожжах або на гарадскіх святах. Героямі фатаграфій з’яўляюцца таксама члены народнага фотаклуба “Вясёлка”: Адам Рагоўскі, Зіновій Шэгельман, Павел Цішкоўскі, якія стаялі ля вытокаў стварэння гарадскога фотаклуба, бо ў студзені 2022…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Вобразы натхнення”

2 верасня 2021 года ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася калектыўная выстава работ членаў Магілёўскага аддзялення Беларускага Саюза мастакоў “Вобразы натхнення”, прысвечаная 55-годдзю выставачнай залы. Прадстаўлены праект з’яўляецца сваеасаблівым вынікам мінулага творчага сезону, кожная праца на выставе – асобная гісторыя, расказаная індывідуальнай мовай аўтара. Праект будзе працаваць да 26 верасня ўключна.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава Беларускага Саюза мастакоў

Традыцыйна восень у выставачнай зале пачнецца з выставы Магілёўскай абласной арганізацыі ГА Беларускага Саюза мастакоў. Гэта своеасаблівая справаздача мастакоў аб тым, што зроблена за год. Але, у гэтым годзе яна прымеркавана да 55-годдзя выставачнай залы УК «Музей гісторыі Магілёва» і будзе праходзіць у пашыраным фармаце, у экспазіцыі – працы маладых невядомых аўтараў. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны шматгранна – ад рэалістычных твораў да абстрактных. У экспазіцыі будуць прадстаўлены: скульптура Андрэя Вараб’ёва, Уладзіміра Конанава, Андрэя Мінькова, кераміка Антона Ціханаўца і Уладзіміра Пахоўцава, жывапіс і графіка Барыса Первунінскіх, Леніны Сіваковай, Галіны Конанавай, Юрыя…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні”

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні” – гэта персанальная творчая справаздача аўтара за 35 гадоў. У экспазіцыі і першыя чорна-белыя здымкі, зробленыя падчас заняткаў у дзіцячым фотакружцы, і сучасныя лічбавыя фатаграфіі са спартыўных спаборніцтваў, а таксама родны Магілёў зверху, вясельныя сюжэты, пейзажы і жанравыя здымкі.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотасправаздача

25 ліпеня 2021 у выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” ў рамках выставы “Вайна – зусім не феерверк”, прымеркаванай да 80-годдзя абароны горада, адбыўся флэшмоб для інвалідаў дзённага знаходжання Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Вайна – зусім не феерверк”

У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрылася выстава “Вайна – зусім не феерверк”, прысвечаная 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва ў ліпені 1941 года. Выстава арганізавана ўстановай культуры “Музей гісторыі Магілёва”, дзяржаўнай установай адукацыі “Цэнтр пазашкольнай работы “Юнацтва”, ваенна-пошукавай секцыяй Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, установай культуры ” Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е. Р. Раманава». Экспазіцыя паказвае, што вайна – гэта не святочны феерверк, а штодзённая тытанічная праца салдата на вайне, дзе пастаянная небяспека, свішчуць кулі і рвуцца снарады. Вайна – гэта жах і трагізм палону.…

>>>