Category: Выставы
Выстава незвычайных малюнкаў
Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.
>>>50 гадоў Магілёўскаму фотаклубу “Вясёлка”
Магілёўскі народны фотаклуб “Вясёлка” адзначае свой паўвекавы юбілей выставай “Паміж мінулым і будучыняй». Выставачная зала музея гісторыі Магілёва аб’яднала больш за паўсотні фотамастакоў Магілёўшчыны.
>>>Фотавыстава “Паміж мінулым і будучыняй”
19 студзеня 2022 года ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва ў 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паміж мінулым і будучыняй” да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба “Вясёлка”, які аб’яднаў працы як ветэранаў фатаграфічнага руху Магілёва, так і маладых аўтараў. На выставе будуць прадстаўлены працы і тых, хто стаяў ля вытокаў «Вясёлкі». Выстава будзе доўжыцца да 13 лютага.
>>>Адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”
У выставачнай зале музея гісторыі Магілёва адбылося адкрыццё навагодняга арт-праекта “Зімовыя фантазіі”, які аб’яднаў работы таленавітых мастакоў Магілёўшчыны і выставу-прэзентацыю работ удзельнікаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляравая скарбонка”. У адкрыцці арт-праекта прынялі ўдзел Карповіч Ірына Ўладзіміраўна, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Клепчукова Марына Валянцінаўна, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, дырэктары абласных цэнтраў народнай творчасці. Майстар-клас па вырабе анёла-абярэга правяла Алена Верменіч, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Таксама госці наведалі гонар нашага горада – Ратуша. Пачалі экскурсію з гімна Магілёва ў выкананні гарадскога трубача Магіслава. У…
>>>Навагодні Арт-праект «Зімовыя фантазіі»
❄ Зіма!!! Снег!!! 🎄 А значыць Каляды і Новы год зусім блізка! 🎄 Усе з нецярпеннем чакаюць цудаў і выканання жаданняў!!! 🎄 Злавіце святочны настрой з намі!!! 🎄 ❄️ ❄️🎄 Рабяты!!! Менавіта таму мы спяшаемся вас запрасіць на навагодні Арт-праект «Зімовыя фантазіі» ⛄️ Чакаем вас з 22 снежня па 16 студзеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” па адрасе: Болдзіна, 1 🎄❄️🎄 Праграма: 🎄 Выстава-прэзентацыя ўдзельнікаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ” Каляравая скарбонка» 🎄 Майстэрня Дзеда Мароза 🎄 Навагодняе прадстауленне 🎄 Гісторыя ўзнікнення свята 🎄 Фотазона і многае іншае Кошт…
>>>З 1 па 19 снежня выстава Веры Юрковай
З 1 па 19 снежня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыецца выстава “Шлях да творчасці” Магілёўскага мастака, члена Саюза мастакоў Беларусі Веры Юрковай. У экспазіцыі партрэты і пейзажы, жывапіс і станковая графіка, гарадскія матывы, афармленне мастацкай літаратуры, больш за 70 работ. Выяўленчае мастацтва для Веры Іванаўны лад жыцця, сваю творчую дзейнасць яна пачала ў 1974 годзе. Яе творы самабытныя, ад іх вее дабрынёй і спакоем, таму што іх аўтар – крыніца бясконцага пазітыву і натхнення. Мастак любіць і ведае Магілёў, людзей, якія ў ім жывуць. І як чалавек…
>>>Выстава “Было яшчэ далёка да пераможнага салюту…” у СШ №5 г. Магiлёва
У СШ № 5 г. Магілёва для навучэнцаў школы адкрылася выстава “Было яшчэ далёка да пераможнага салюту…”, якая інфармацыйна ахоплівае не толькі 23 гераічныя дні “Крэпасці Магілёў”, як называлі наш абаранялы горад у сваіх часопісах баявых дзеянняў немцы, але і ўвесь ваенны перыяд у гісторыі горада. Выстава арганізавана ўстановай культуры “Музей гісторыі Магілёва” ў рамках праекта “Музей у школе”, а таксама інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі “Укараненне мадэлі фарміравання эмацыйна-каштоўнаснага стаўлення навучэнцаў да гераічнага мінулага беларускага народа ў вучэбнай і пазакласнай працы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з дапамогай выкарыстання гісторыка-культурных рэсурсаў…
>>>Фотавыстава памяці Канстанціна Міхайлавіча Сіманава
З 22 лістапада ў выставачнай зале будзе арганізавана тэматычная фотавыстава “Летапісец Магілёўскай абароны” памяці Канстанціна Міхайлавіча Сіманава, выбітнага рускага пісьменніка, паэта, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго проза і вершы ўсялялі надзею і ўпэўненасць на перамогу мільёнам людзей, яны літаральна дапамагалі жыць. “Жывыя і мёртвыя”, “Розныя дні вайны” – у гэтых творах эпізоды абароны Магілёва. Канстанцін Міхайлавіч пісаў: “Я не быў салдатам, быў усяго толькі карэспандэнтам, аднак у мяне ёсць кавалачак зямлі, які мне стагоддзе не забыцца, поле пад Магілёвам…» Гэтая выстава-вынік супрацоўніцтва ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва”, Магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання…
>>>