# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “Паміж мінулым і будучыняй”

19 студзеня 2022 года ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва ў 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паміж мінулым і будучыняй” да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба “Вясёлка”, які аб’яднаў працы як ветэранаў фатаграфічнага руху Магілёва, так і маладых аўтараў. На выставе будуць прадстаўлены працы і тых, хто стаяў ля вытокаў «Вясёлкі». Выстава будзе доўжыцца да 13 лютага.