Масленіца!
Выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых праводзіць зіму і адсвяткаваць прыход вясны!!! Чакаем вас 6 сакавіка ў 13.00 па адрасе: Болдзіна, 1 Прыходзьце і прыводзьце сяброў!!! Запіс па тэл. 76 86 30
>>>Выставачная зала УК “Музей гісторыі Магілёва” запрашае ўсіх жадаючых праводзіць зіму і адсвяткаваць прыход вясны!!! Чакаем вас 6 сакавіка ў 13.00 па адрасе: Болдзіна, 1 Прыходзьце і прыводзьце сяброў!!! Запіс па тэл. 76 86 30
>>>Адміністрацыя УК “Музей гісторыі Магілёва” віншуе ўсіх жанчын з надыходзячым 8 сакавіка!!! І напярэдадні Дня жанчын 5, 6, 7 і 8 сакавіка, у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да года гістарычнай памяці, запрашае ўсіх жанчын з дзецьмі наведаць свае экспазіцыі БЯСПЛАТНА!!!
>>>Музей гісторыі Магілёва праводзіць экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Удзел у экскурсіях толькі па папярэднім запісе. Спіс маршрутаў з указаннем асноўных аб’ектаў можна спампаваць па спасылцы: дадатак “Iнклюзіўныя маршруты”
>>>Музей гісторыі Магілёва запрашае ўсіх жадаючых 27 лютага наведаць музейную экспазіцыю, паслухаць лекцыі (10.00, 12.00, 14.00, 16.00), прыняць удзел у тэматычных экскурсіях прысвечаных гісторыі канстытуцыйных традыцый беларускага народа. Вы пабачыце ўнікальны асобнік Статута 1588 года створаны на старабеларускай мове – першай нашай старажытнай канстытуцыі, не меўшай аналагаў у тагачаснай Еўропе. Вы пазнаёміцеся з гісторыяй айчыннага канстытуцыйнага права, са зместам і адметнасцямі Канстытуцый Беларусі створаных у XX стагоддзі, даведаецеся пра асноўныя падыходы і навацыі сучаснага праекта новай рэдакцыі Асноўнага Закона нашай краіны. Прыходзьце. Атрымайце асалоду ад наведвання. Вы самі, у гэты…
>>>Музей гісторыі Магілёва і LIBRA запрашаюць гледачоў наведаць новы выставачны праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату». Унікальны праект аб татуіроўках можна будзе ўбачыць у Выставачнай зале Магілёва (Магілёў, вул. Першамайская, 5-49) з 18 лютага па 3 красавіка 2022 г. Па некаторых дадзеных, татуіроўкі з’явіліся ніяк не менш 25-30 тысяч гадоў таму. Праект «Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату» пакажа ўсю шматграннасць людзей са свету тату, прадэманструе вам, што тату-майстар – гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. У экспазіцыі будуць прадстаўлены эскізы, фатаграфіі, графіка, жывапіс, скульптуры і арт-аб’екты,…
>>>Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.
>>>Магілёўскі народны фотаклуб “Вясёлка” адзначае свой паўвекавы юбілей выставай “Паміж мінулым і будучыняй». Выставачная зала музея гісторыі Магілёва аб’яднала больш за паўсотні фотамастакоў Магілёўшчыны.
>>>19 студзеня 2022 года ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва ў 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паміж мінулым і будучыняй” да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба “Вясёлка”, які аб’яднаў працы як ветэранаў фатаграфічнага руху Магілёва, так і маладых аўтараў. На выставе будуць прадстаўлены працы і тых, хто стаяў ля вытокаў «Вясёлкі». Выстава будзе доўжыцца да 13 лютага.
>>>