# play Выставачная зала Выставы Навіны

з 27.10 па 28.11.2021 г.

УВАГА!!! УВАГА!!! УСІХ ЖАДАЮЧЫХ!!!
З 27 кастрычніка па 28 лістапада выставачная зала музея гісторыі Магілёва запрашае на ўнікальную выставу “Дзіўны свет павукоў”. На выставе прадстаўлены жывыя экспанаты: карлікавыя павукі і павукі-гіганты, скарпіёны, Яшчаркі, гіганцкія прусакі, афрыканскія кіўсякі. У экспазіцыі больш за 20 акварыўмаў з насельнікамі.
На нашай планеце жыве мноства дзіўных істот. Аднымі з самых загадкавых і страшных прадстаўнікоў жывёльнага свету з’яўляюцца павукі. Гэтыя стварэння, якія выклікаюць змешаныя пачуцці, распаўсюджаныя паўсюдна. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць бліжэй разгледзець гэтых насельнікаў планеты. Самыя смелыя маюць магчымасць патрымаць у руках нашых гадаванцаў.
На сценах размешчаны банеры з інфармацыяй: як ўладкованыя павукі, чым харчуюцца, цікавыя факты з жыцця павукоў. Таму выстава інфарматыўная, пазнавальная і будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.