# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава “Вобразы натхнення”

2 верасня 2021 года ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася калектыўная выстава работ членаў Магілёўскага аддзялення Беларускага Саюза мастакоў “Вобразы натхнення”, прысвечаная 55-годдзю выставачнай залы. Прадстаўлены праект з’яўляецца сваеасаблівым вынікам мінулага творчага сезону, кожная праца на выставе – асобная гісторыя, расказаная індывідуальнай мовай аўтара.
Праект будзе працаваць да 26 верасня ўключна.