# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава “У аб’ектыве-фатограф”

29 верасня ў 17-00 у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва “адбудзецца адкрыццё фотавыставы “У аб’ектыве-фатограф”.
У экспазіцыі здымкі дваццаці сямі аўтараў, на якіх адлюстраваныя толькі фатографы. Сярод іх і вельмі вядомыя ў былым СССР, напрыклад, такія як ваенныя карэспандэнты Яўген Халдзей, Усевалад Тарасевіч і Аляксандр Дзітлаў, і невядомыя, якія выпадкова трапілі ў аб’ектыў калегаў дзе-то на вуліцах, у падарожжах або на гарадскіх святах.
Героямі фатаграфій з’яўляюцца таксама члены народнага фотаклуба “Вясёлка”: Адам Рагоўскі, Зіновій Шэгельман, Павел Цішкоўскі, якія стаялі ля вытокаў стварэння гарадскога фотаклуба, бо ў студзені 2022 года народнаму калектыву споўніцца 50 гадоў. На здымках, прадстаўленых у экспазіцыі за паўвекавы перыяд, і ганаровыя члены фотаклуба “Вясёлка” з Львова, Мінска, Разані і іншых гарадоў, зоркі мастацкай фатаграфіі з сусветным імем Віталь Бутырын, Гунар Біндэ, Валерый Федарэнка, Яніс Глейздс, якія прыязджалі на Магілёўшчыну дзяліцца сваім творчым вопытам.