# play Гісторыя Навіны

ВЕСЦІ З ВАХТЫ ПАМЯЦІ. СМАЛЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. РАСІЯ
10 верасня 2021 года ў Смаленскай вобласці Глінкаўскі раён в.Клемятiна праходзілі палявыя пошукавыя работы, у якіх удзельнічалі байцы 33 атрадаў (229 чалавек) са Смаленскай, Ніжагародскай, Уладзімірскай, Бранскай абласцей, г. Масквы і асобныя прадстаўнікі г. Самары і Прыморскага краю. У выніку пошукавых работ былі падняты астанкі 33 байцоў, знойдзены 5 медальёнаў, 1 падпісная рэч. Імя аднаго загінулага ўстаноўлена – гэта КРОЛЬ ДАВIД ЛЕЙЗЯРОВІЧ г. Магілёў БССР, 1912 года нараджэння. Пражываў: вуліца Вялікая Грамадзянская 44. Прапрацоўваецца пытанне аб пошуку сваякоў для абвесткі.