# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні”

Фотавыстава Аляксандра Грабянёва “Досведы для будучыні” – гэта персанальная творчая справаздача аўтара за 35 гадоў. У экспазіцыі і першыя чорна-белыя здымкі, зробленыя падчас заняткаў у дзіцячым фотакружцы, і сучасныя лічбавыя фатаграфіі са спартыўных спаборніцтваў, а таксама родны Магілёў зверху, вясельныя сюжэты, пейзажы і жанравыя здымкі.