Category: Выставы
Выставачны праект “Жыццё чалавека”
У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека”. Праект уяўляе сабой рэтраспектыву мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. У ім прынялі ўдзел аўтары розных пакаленняў, якія заклікаюць наведвальнікаў на філасофскія разважанні. Выставачны праект “Жыццё чалавека ” адкрые для наведвальнікаў новыя творы выяўленчага мастацтва і стане значнай з’явай у культурным жыцці нашага горада.
>>>Адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека “
21 верасня ў 17.00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта членаў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Жыццё чалавека ” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. Аўтары розных пакаленняў, сабраных у адной экспазіцыйнай прасторы, выклікаюць наведвальнікаў на разважанні і вядуць дыялог паміж сабой. У экспазіцыі прадстаўлены работы старэйшага пакалення, пераасэнсаванне традыцый і новая мова выяўленчага мастацтва маладых мастакоў. Асацыятыўная форма вобразнай інтэрпрэтацыі становіцца асновай творчай практыкі мастакоў Магілёўшчыны. Мастакі не толькі адлюстроўваюць рэальны, дакументальны факт, але і ставяць пэўную…
>>>Адкрыццё выставы «Я – Валерый Плаксін. Арт-75»
31 жніўня ў 17: 00 у выставачнай зале «Музея гісторыі Магілёва» адкрыецца выстава вядомага магілёўскага мастака «Я – Валерый Плаксін. Арт-75» Валерый Мікалаевіч выпускнік факультэта прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. З 1978 года Плаксін узначальваў мастацкую майстэрню ААТ «Магатэкс» і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін, вядомасць аб якіх перасягнула межы Савецкага Саюза, ён стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны. Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не падзеі, якія адбываюцца ў жыцці і нават не сама рэальнасць, а ўражанні, разважанні, унутраны свет, эмоцыі… Экспазіцыя…
>>>Адкрыццё выставы шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”
15 ліпеня ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”. Творы мастацтва, створаныя знакамітымі мастакамі, выхадцамі Беларусі, дзівяць сваёй прыгажосцю, велічна, мернасцю, шырынёй адчуванняў. Дэманструюцца карціны разнастайныя па стылістыцы і гэтак жа разнастайныя па выбары месца іх стварэння. Прадстаўленая экспазіцыя дазволіць гледачу здзейсніць свайго роду геаграфічнае падарожжа па розных месцах зямнога шара, дзе тварылі беларускія майстры.
>>>Выстава шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”
15 ліпеня ў 16:00 у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”. У экспазіцыі будзе прадстаўлена 38 твораў жывапісу і графікі, створаных знакамітымі мастакамі – выхадцамі Беларусі, сярод якіх – легендарны прадстаўнік “Парыжскай школы” Хаім Суцін, выбітны касцюмер, дызайнер і сцэнограф Леон Бакст, знакаміты Фердынанд Рушчыц – удзельнік аб’яднання «Свет Мастацтва», заснавальнік жанру мадэрнісцкага пейзажу ў мастацтве Беларусі; ураджэнец Магілёўшчыны, яркі прадстаўнік жывапісу ў стылі “мадэрн”, блізкі сябар Альберта Эйнштэйна Абрам Маневіч і многія іншыя. Пейзаж і нацюрморт – два найбольш аб’ёмна прадстаўленых…
>>>Старт праекту “Табе, мой Магілёў, прысвячаю…”
У выставачнай зале музея гісторыі Магілёва стартаваў праект магілёўца Вадзіма Красоўскага @vadiskrasovsky “Табе, мой Магілёў, прысвячаю…”.
>>>Выставачны праект Вадзіма Красоўскага “Табе, мой Магілёў прысвячаю”
Да 755-годдзя горада Магілёва 1 ліпеня а 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Вадзіма Красоўскага “Табе, мой Магілёў прысвячаю”. Аўтар назваў выставу “Iлюзія твараў 5: 0. Адценні жыцця”. Вадзім Красоўскі, творчы псеўданім Вадзіс, беларускі мастак, ураджэнец г. Магілёва. Асноўны жанр, у якім ён працуе – Партрэтная графіка. І ў дадзеным выставачным праекце прадстаўлены графічныя партрэты аўтара. Але асноўную частку экспазіцыі складуць партрэты з манет, выкананыя аўтарам. Ідэя стварыць такую калекцыю партрэтаў ўзнікла ў 2015 годзе. Гэтую тэхніку аўтар назваў “Facemony illusion” – у свабодным перакладзе гучыць як “ілюзія твараў, створаных з…
>>>Выстава «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік».
У дні святкавання 755-годдзя горада Магілёва Беларускае тэлеграфнае агенцтва прэзентавала удзельнікам святочных мерапрыемстваў выставу «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік». Гэта сумесны з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праект, асновай якога сталі асабістыя лісты ўдзельнікаў ВАВ. Экспазіцыя ўяўляе сабой 18 стэндаў з дзясяткамі адсканаваных лістоў франтавікоў. Праект распавядае пра лёсы загінуўшых і тых, хто прайшоў усю вайну, праслаўленых і самых звычайных — праз сапраўдныя асабістыя лісты перыяду Вялікай Айчыннай вайны, паштовыя карткі, паштоўкі, адпраўленыя з агнявых рубяжоў родным, архіўныя фотаздымкі. Лісты і фотаздымкі-сведчанні падзей, якія закранулі лёс кожнай беларускай сям’і.…
>>>Мабiльны музей у Магілёве
Сёння ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 755-годдзя горада Магілёва, у абласным цэнтры адчыніла свае дзверы мабiльная экспазіцыя, створаная з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны. Мабiльны музей размясціўся на пляцоўцы каля гарадской ратушы. Працаваць мабільны музей будзе ў Магілёве ўсяго адзін дзень, запрашаем усіх ахвочых паглядзець экспанаты, а таксама зрабіць памятныя фота. У мабільным музеі прадстаўлены 5 раздзелаў, якія раскажуць аб пачатку вайны на тэрыторыі нашай краіны, партызанах і падпольшчыках, юных патрыётах, што сталі на абарону сваёй радзімы ад ворагаў. Таксама можна пазнаёміцца з гісторыяй вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя…
>>>