Відэа з выставы “Па хвалях памяці”
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Выстава выдатнага фотамастака Анатоля Талкачова “Па хвалях памяці” адкрылася 19 кастрычніка ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Прызнаны на ўсіх узроўнях майстар аб’ектыва ўжо дзясяты год узначальвае народны фотаклуб «Вясёлка» і па-ранейшаму не толькі сам дэманструе высокае творчае майстэрства, але і актыўна прасоўвае маладых фатографаў, прыўносіць у работу клуба «Вясёлка» ўсё новыя і новыя фарбы. Пасля традыцыйнай цырымоніі адкрыцця Анатоль Талкачоў разам з гледачамі прайшоўся па зале і распавёў пра тое, пры якіх абставінах з’явіліся некаторыя фатаграфіі.
>>>З 19 кастрычніка па 13 лістапада ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» пройдзе персанальная выстава Магілёўскага фотамастака Анатоля Фёдаравіча Талкачова «Па хвалях памяці». Займацца фатаграфіяй Анатоль Фёдаравіч пачаў у 1965 годзе падчас тэрміновай службы ў шэрагах паветрана-дэсантных войскаў, пастаянна здымаючы на фота жыццё вайсковай часткі. Захапленне фатаграфіяй працягнулася і пасля дэмабілізацыі. Творчыя прыхільнасці Анатоля Фёдаравіча – класічная фатаграфія, любімыя жанры – пейзаж, партрэт, фотапаляванне. З 1972 года – Талкачоў член народнага фота-кінаклуба «Вясёлка», з 2012 года Анатоль Фёдаравіч нязменны кіраўнік. Прымаў удзел больш чым у 140 гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх…
>>>У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Жыццё чалавека”. Праект уяўляе сабой рэтраспектыву мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. У ім прынялі ўдзел аўтары розных пакаленняў, якія заклікаюць наведвальнікаў на філасофскія разважанні. Выставачны праект “Жыццё чалавека ” адкрые для наведвальнікаў новыя творы выяўленчага мастацтва і стане значнай з’явай у культурным жыцці нашага горада.
>>>21 верасня ў 17.00 у выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта членаў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Жыццё чалавека ” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека. Аўтары розных пакаленняў, сабраных у адной экспазіцыйнай прасторы, выклікаюць наведвальнікаў на разважанні і вядуць дыялог паміж сабой. У экспазіцыі прадстаўлены работы старэйшага пакалення, пераасэнсаванне традыцый і новая мова выяўленчага мастацтва маладых мастакоў. Асацыятыўная форма вобразнай інтэрпрэтацыі становіцца асновай творчай практыкі мастакоў Магілёўшчыны. Мастакі не толькі адлюстроўваюць рэальны, дакументальны факт, але і ставяць пэўную…
>>>31 жніўня ў 17: 00 у выставачнай зале «Музея гісторыі Магілёва» адкрыецца выстава вядомага магілёўскага мастака «Я – Валерый Плаксін. Арт-75» Валерый Мікалаевіч выпускнік факультэта прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. З 1978 года Плаксін узначальваў мастацкую майстэрню ААТ «Магатэкс» і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін, вядомасць аб якіх перасягнула межы Савецкага Саюза, ён стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны. Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не падзеі, якія адбываюцца ў жыцці і нават не сама рэальнасць, а ўражанні, разважанні, унутраны свет, эмоцыі… Экспазіцыя…
>>>15 ліпеня ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”. Творы мастацтва, створаныя знакамітымі мастакамі, выхадцамі Беларусі, дзівяць сваёй прыгажосцю, велічна, мернасцю, шырынёй адчуванняў. Дэманструюцца карціны разнастайныя па стылістыцы і гэтак жа разнастайныя па выбары месца іх стварэння. Прадстаўленая экспазіцыя дазволіць гледачу здзейсніць свайго роду геаграфічнае падарожжа па розных месцах зямнога шара, дзе тварылі беларускія майстры.
>>>15 ліпеня ў 16:00 у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрыецца выстава шэдэўраў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка “Ціхае жыццё”. У экспазіцыі будзе прадстаўлена 38 твораў жывапісу і графікі, створаных знакамітымі мастакамі – выхадцамі Беларусі, сярод якіх – легендарны прадстаўнік “Парыжскай школы” Хаім Суцін, выбітны касцюмер, дызайнер і сцэнограф Леон Бакст, знакаміты Фердынанд Рушчыц – удзельнік аб’яднання «Свет Мастацтва», заснавальнік жанру мадэрнісцкага пейзажу ў мастацтве Беларусі; ураджэнец Магілёўшчыны, яркі прадстаўнік жывапісу ў стылі “мадэрн”, блізкі сябар Альберта Эйнштэйна Абрам Маневіч і многія іншыя. Пейзаж і нацюрморт – два найбольш аб’ёмна прадстаўленых…
>>>У выставачнай зале музея гісторыі Магілёва стартаваў праект магілёўца Вадзіма Красоўскага @vadiskrasovsky “Табе, мой Магілёў, прысвячаю…”.
>>>