# play Выставачная зала Выставы Навіны

28-29 студзеня лекцыя-экскурсія “Статут ВКЛ – як правобраз першай Канстытуцыі”

Дарагія магілёўцы і госці нашага горада, запрашаем вас на «Музейныя заняткі па выхадных»! 28-29 студзеня (субота, нядзеля) у 15.00. Адбудзецца лекцыя-экскурсія “Статут ВКЛ – як правобраз першай Канстытуцыі”. У ходзе музейнага занятку вы пазнаёміцеся з галоўным законам дзяржавы, па якім жылі нашы продкі ў XVI – XIX стагоддзях, надрукаваным у Вільні ў друкарні купцоў Мамонічаў. Магілёўскі Статут – адзін з 29 вядомых арыгіналаў Статута ВКЛ 1594 – 1595 гг., якія захоўваюцца ў музеях і бібліятэках свету і адзіны ў Рэспубліцы Беларусь. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС ПА ТЭЛЕФОНЕ: 78 59 68

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

29 студзеня воркшоп Генадзя Асіпцова “Тэхніка партрэтнай фотаздымкі”

Дарагія магілёўцы і госці нашага горада, запрашаем вас у выставачную залу на “Музейныя заняткі па выхадных”! 29 студзеня (нядзеля) у 12.00. Адбудзецца воркшоп Генадзя Асіпцова “Тэхніка партрэтнай фотаздымкі”. У ходзе занятку вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі партрэтнай здымкі. Даведаецеся сакрэт, як здымаць прыгожыя партрэты, арыентуючыся на правілы фотаздымкі, што значыць правільнае фота і як прыгожа яго зрабіць. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС ПА ТЭЛЕФОНЕ: 76 86 30

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё фотавыставы “Світанак над Свіслаччу”

Адкрыццё фотавыставы “Світанак над Свіслаччу”. Гэта сумесны праект народных фотаклубаў “Вясёлка” (г.Магілёва) і “Раніца” (г. Асіповічы), у якім прадстаўлены фатаграфіі ўдзельнікаў фотапленэра, які адбыўся ў маі 2022 года на маляўнічым беразе ракі Свіслач.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Фотавыстава «Світанак над Свіслаччу»

18 студзеня ў 17: 00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Світанак над Свіслаччу». Гэта сумесны праект народных фотаклубаў «Вясёлка» (г. Магілёва) і «Раница» (г. Асіповічы). У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 фатаграфій васемнаццаці ўдзельнікаў фотапленэра, які адбыўся ў маі 2022 года на маляўнічым беразе ракі Свіслач. Узрост удзельнікаў – ад чатырнаццаці да сямідзесяці пяці гадоў. Фотапленэр праходзіў у два этапы, другая частка традыцыйна адбылася ў пасёлку Ялізава з яго маляўнічым ландшафтам. Гісторыя пленэру на Свіслачы пачалася з 1988 года, арганізатарам якога быў вядомы беларускі фотамастак Зіновій Шэгельман, чые работы прадстаўлены на…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Каляровая скарбонка» працягвае работу

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася традыцыйная выстава «Каляровая скарбонка». На ёй прадстаўлены яркія работы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі. І ёсць некалькі прычын, чаму трэба ўбачыць усё сваімі вачыма. Хочаце падоўжыць сабе святочны настрой-прыходзьце на “Каляравую скарбонку”. Такой разнастайнасці выдатных навагодніх і калядных работ, бадай, нельга знайсці больш нідзе. Тут і сімвалы года, зайчыкі, ва ўсёй красе, дзядулі маразы, якія ўважліва вывучаюць гасцей выставы, мілыя анёлы і снегавікі – сумныя і вясёлыя. А яшчэ, пры ўсёй непасрэднасці і святочнасці, дзеці ўкладаюць у…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Каляровая скарбонка»

4 студзеня 2023 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася цудоўная выстава «Каляровая скарбонка». На выставе прадстаўлены ўражлівыя, яркія, цікавыя работы ў розных відах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: жывапісныя і графічныя кампазіцыі, лялькі і цацкі, дэкаратыўныя работы ў тэхніцы керамікі, батыку, выцінанкі. Гэты яркі творчы конкурс праводзіцца з 2015 года. Традыцыйна тэматыкай конкурсу з’яўляюцца навагоднія і калядныя святы, цікавыя зімовыя сюжэты. Канкурсанты праявілі фантазію і ўяўленне, рэалізавалі свае творчыя ідэі! У выставачнай зале прадстаўлены лепшыя працы канкурсантаў! 6 студзеня 2023 года ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу!…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект «Чараўніцтва навагодняй казкі» працягваецца!

Перадсвяточная мітусня ідзе поўным ходам, а выставачная зала напярэдадні Новага года радуе сваіх наведвальнікаў Арт-праектам «Чараўніцтва навагодняй казкі». У рамках праекта прадстаўлена музычная казка “Шматкі па закутках ” па п’есе Г. Остэра з удзелам заслужанага артыста РБ Васіля Галеца і Вольгі Мацюшкі @mogtheatre Тэатр лялек-найстаражытнае відовішчнае мастацтва. У ім лялькі з дапамогай людзей ажываюць. Пастаноўкі з іх удзелам зразумелыя і дарослым, і дзецям, што і тлумачыць папулярнасць і запатрабаванасць жанру. Таксама, у рамках Арт-праекта «Чараўніцтва навагодняй казкі», маленькія наведвальнікі з задавальненнем наведваюць майстар-класы, дзе могуць зрабіць падарунак сваімі рукамі.  

>>>