# play Выставачная зала Выставы Навіны

28-29 студзеня лекцыя-экскурсія “Статут ВКЛ – як правобраз першай Канстытуцыі”

Дарагія магілёўцы і госці нашага горада, запрашаем вас на «Музейныя заняткі па выхадных»!

28-29 студзеня (субота, нядзеля) у 15.00.
Адбудзецца лекцыя-экскурсія “Статут ВКЛ – як правобраз першай Канстытуцыі”. У ходзе музейнага занятку вы пазнаёміцеся з галоўным законам дзяржавы, па якім жылі нашы продкі ў XVI – XIX стагоддзях, надрукаваным у Вільні ў друкарні купцоў Мамонічаў.
Магілёўскі Статут – адзін з 29 вядомых арыгіналаў Статута ВКЛ 1594 – 1595 гг., якія захоўваюцца ў музеях і бібліятэках свету і адзіны ў Рэспубліцы Беларусь.

ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС ПА ТЭЛЕФОНЕ: 78 59 68