# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава-аўтапартрэт «Я»

З 9 лютага ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» выстава-аўтапартрэт «Я».

Запрошаныя ўдзельнікі – творча адораныя жыхары Магілёва і вобласці. Гэта ўнікальная магчымасць супрацоўніцтва ў адным творчым праекце самадзейных і прафесійных мастакоў. Экспазіцыя аб’ядноўвае работы сарака аўтараў, выкананых у розных стылях і тэхніках, жанрах і арт-праявах.

Удзельнікамі праекта будуць арганізаваны мерапрыемствы па правядзенні майстар-класаў і музычна-паэтычных сустрэч. У перыяд правядзення выставы ўсе наведвальнікі змогуць прагаласаваць за ўпадабаную працу ў некалькіх намінацыях. Падчас урачыстага закрыцця, па выніках галасавання, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў ганаровымі граматамі і сувенірамі.

Выстава будзе дзейнічаць да 26 лютага. Рэжым працы: серада-нядзеля з 11: 00 да 19: 00; панядзелак, аўторак – выходныя.