# play # Ратуша Выставы Навіны

Мабiльны музей у Магілёве

Сёння ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 755-годдзя горада Магілёва, у абласным цэнтры адчыніла свае дзверы мабiльная экспазіцыя, створаная з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны. Мабiльны музей размясціўся на пляцоўцы каля гарадской ратушы. Працаваць мабільны музей будзе ў Магілёве ўсяго адзін дзень, запрашаем усіх ахвочых паглядзець экспанаты, а таксама зрабіць памятныя фота.
У мабільным музеі прадстаўлены 5 раздзелаў, якія раскажуць аб пачатку вайны на тэрыторыі нашай краіны, партызанах і падпольшчыках, юных патрыётах, што сталі на абарону сваёй радзімы ад ворагаў. Таксама можна пазнаёміцца ​​з гісторыяй вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя гэтага, наведвальнікам раскажуць пра гераізм работнікаў чыгуначнага транспарту і ролю ваенных фотакарэспандэнтаў у асвятленні падзей вайны ў кінастужках і фатаграфіях. У час работы экспазіцыі экскурсаводы раскажуць аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.