# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выставачны праект Вадзіма Красоўскага “Табе, мой Магілёў прысвячаю”

Да 755-годдзя горада Магілёва 1 ліпеня а 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Вадзіма Красоўскага “Табе, мой Магілёў прысвячаю”.

Аўтар назваў выставу “Iлюзія твараў 5: 0. Адценні жыцця”. Вадзім Красоўскі, творчы псеўданім Вадзіс, беларускі мастак, ураджэнец г. Магілёва. Асноўны жанр, у якім ён працуе – Партрэтная графіка. І ў дадзеным выставачным праекце прадстаўлены графічныя партрэты аўтара. Але асноўную частку экспазіцыі складуць партрэты з манет, выкананыя аўтарам. Ідэя стварыць такую калекцыю партрэтаў ўзнікла ў 2015 годзе. Гэтую тэхніку аўтар назваў “Facemony illusion” – у свабодным перакладзе гучыць як “ілюзія твараў, створаных з грошай”. Мастак прапануе гледачу зірнуць на грошы пад эпатажна новым вуглом, разарваўшы грані стэрэатыпаў.

Выстава будзе дзейнічаць з 01.07. па 10.07.2022 г.

Паралельна з творчай дзейнасцю Вадзіс калекцыянуе манеты. У яго калекцыі ёсць манеты амаль усіх краін свету.