# play # Ратуша Навіны

Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы»

Навагодні квэст “Ноч чараўніцтва ў Ратушы” пройдзе ў Музеі гісторыі Магілёва 29 снежня 2023 года з 21:00 да 23:00. Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і рэальныя гістарычныя асобы будуць узнікаць на шляхі ўдзельнікаў квэста. Праходзячы лабірынтамі гісторыі, разгадваючы музейныя таямніцы і загадкі, кожны зможа праявіць кемлівасць і знаходлівасць, адчуць камандны дух. Усё таемнае, можа стаць відавочным – у гэтым і ёсць чараўніцтва! Бо за кожным музейным прадметам раскрываецца цэлая эпоха стагоддзяў, стваральнае жыццё гараджан. Чароўныя гукі музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла створаць атмасферу свята і…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню.

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню адбылося ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” для навучэнцаў малодшых класаў ДУА “СШ №46 г. Магілёва”. У рамках мерапрыемства прайшла аўтарская сустрэча з мастаком керамістам Антонам Ціханаўцам. Удзельнікі пазнаёміліся з работамі мастакоў і самі паспрабавалі памаляваць. Чаяванне і новыя знаёмствы пакінулі добрыя ўражанні ад нянудных выходных.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Запалкачка.

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея. З вамі рубрыка “Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета”. Пачатак гэтага артыкула будзе даволі незвычайным, але пра ўсё па парадку. Засваенне агню старажытнымі людзьмі стала пераломным момантам у сацыяльнай эвалюцыі чалавецтва. У познім палеаліце людзі навучыліся здабываць агонь штучным шляхам і аж да сярэдзіны 19 стагоддзя карысталіся крамянёвым крэсівам. І толькі ў 1813 годзе ў Вене была зарэгістраваная першая запалкавая мануфактура па вытворчасці хімічных запалак. Сучасная запалкавая скрынка мала чым адрозніваецца ад свайго далёкага сваяка і так як выглядаў ён не зусім прэзентабельна,…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Трагедыя вёскі Гараны.

З дня трагедыі вёскі Гараны Магілёўскага раёна прайшло 80 гадоў. Кожны кавалак тутэйшай зямлі напоўнены болем і пакутамі жыўцом спаленых людзей: пажылых, маладых і толькі якія распачалі жыць. Усіх іх не стала ў адно імгненне – і пачарнела неба над гэтай зямлёй. Страшная доля спасцігла Гараны: загінула больш за 300 чалавек, знішчаныя ўсе 67 дамоў. А бо якое ціхае, утульнае, прыгожае месца! Людзі яго аблюбавалі яшчэ ў XVII стагоддзі, у 1667-м на ўзвышшы побач з возерам паставілі першыя хаты. У 1880-м тут было ўжо 29 дамоў, 210 чалавек паводле перапісу…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы. Кніга А. І. Герцэна

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Добры дзень, дарагія сябры і прыхільнікі нашага музея. Сёння мы пагаворым пра кніга Аляксандра Іванавіча Герцэна. У фондах музея гісторыі Магілёва маюцца асобныя тамы твораў аўтара, якія выдаваліся ў 50 – я гг. XX ст. Дадзеная кніга з’яўляецца другім томам дзевяцітомнага збору твораў, выдадзеных у Маскве ў 1955 г. Змест складаюць наступныя творы: «Дилетантизм в науке», «Письма об изучении природы», «Статьи и фельетоны 1842 – 1846 гг.». Развіццё Расійскай імперыі і яе губерняў у першай палове XIX ст. было звязана са з’яўленнем новых…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Восеньскія канікулы ў музеі.

У перыяд восеньскіх канікул музейныя экспазіцыі і тэматычныя заняткі ў УК “Музей гісторыі Магілёва” наведала больш за 450 навучэнцаў устаноў адукацыі. І гэта не толькі школьнікі Магілёва і Магілёўскага раёна, але і юныя наведвальнікі з іншых рэгіёнаў нашай рэспублікі : Шклова, Мсціслава, Клічава, Дрыбіна, Оршы, Чашнікаў, Мінска і іншых месцаў. Музей працягвае прымаць заяўкі на выхадныя і святочныя дні лістапада па тэл. 78-59-68.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Урачысты прыём напярэдадні Дня маці

12 кастрычніка напярэдадні Дня маці ў зале музея гісторыі Магілёва – гарадской Ратушы прайшоў урачысты прыём для маці, ганаровых магіляўчанак. З віншаваннямі і словамі падзякі да жанчын звярнуліся старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын і намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Алег Стэльмашок. Удзельнікі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі гарадскога Савета дэпутатаў і Падзячнымі пісьмамі гарадскога выканаўчага камітэта, падарункамі і пачастункамі за святочным сталом. Музычныя творчыя нумары, экскурсія па экспазіцыях музея, фотасесія з касцюміраванымі героямі стваралі яшчэ больш святочную атмасферу ўрачыстасці.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

За кожнай знаходкай пошукавікаў – імя, лёс і гонар салдата

Яшчэ адзін абаронца – Талмазаў Генадзь Дзмітрыевіч, ураджэнец Магілёва вярнуўся з Вялікай Айчыннай вайны. 27 верасня 2023 года ў выніку пошукавых работ, якія праводзіліся ва ўрочышчы Невій мох Парфінскага раёна Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі, былі знойдзены абломкі самалёта ЛаГГ-3 (устаноўлены па нумары рухавіка 121-1134). Самалёт не вярнуўся з баявога задання 1 красавіка 1942 г. і да моманту выяўлення яго лёс, як і лёс лётчыка, былі невядомыя. У Музей гісторыі Магілёва паступіў запыт расійскіх пашукавікоў аб садзейнічанні ў пошуку сваякоў лётчыка-старэйшага лейтэнанта, намесніка камандзіра эскадрыллі 295-га знішчальнага авіяцыйнага палка 6-й ударнай…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў.

Удзельнікі пленэра “Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў ” актыўна пагрузіліся ў творчую дзейнасць. Мастакі пішуць на палотнах месцы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, і славутасці, якія становяцца сучаснымі сімваламі нашага любімага горада. Мастакоў з Расіі можна сустрэць за працай на вуліцах і плошчах горада. А яшчэ ў перапынках паміж працай яны назапашваюць ўражанні для творчасці ў музеях, на тэматычных экскурсіях, сустракаючыся з творчай грамадскасцю.

>>>