# play # Ратуша Навіны

Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы»

Навагодні квэст “Ноч чараўніцтва ў Ратушы” пройдзе ў Музеі гісторыі Магілёва 29 снежня 2023 года з 21:00 да 23:00.
Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і рэальныя гістарычныя асобы будуць узнікаць на шляхі ўдзельнікаў квэста.

Праходзячы лабірынтамі гісторыі, разгадваючы музейныя таямніцы і загадкі, кожны зможа праявіць кемлівасць і знаходлівасць, адчуць камандны дух.
Усё таемнае, можа стаць відавочным – у гэтым і ёсць чараўніцтва! Бо за кожным музейным прадметам раскрываецца цэлая эпоха стагоддзяў, стваральнае жыццё гараджан.

Чароўныя гукі музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла створаць атмасферу свята і навагодняй урачыстасці.

Пачатак а 21:00.
Кошт квітка: для дарослых – 3,00 руб.,
для школьнікаў і студэнтаў (пры прад’яўленні даведкі) – 1,50 руб.